Іказненскі сельсавет
Іка́зненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Іказнь. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цяцеркаўскага сельсавета, у склад Слабодкаўскага сельсавета пералічаны вёскі Бары, Дзянісаўка, Забор’е, Ксенжаполле, Родзеўшчына, Сутуроўшчына і Цілеўцы[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Ёдскага сельсавета Шаркаўшчынскага раёна перададзены 18 населеных пунктаў (Аляксандрынава, Анопаль, Астанава, Атраднае, Біейкі, Вуглы, Густаты, Дзірнічы, Маёраўцы, Пажаддзе, Рафалова, Рожава, Рудабісць, Рысевічы, Рэпішча, Солакаўшчына, Шыш-Навалока і Яйсаўка)[2]. 3 ліпеня 1970 года сельсавет перайменаваны ў Цяцеркаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Цяцеркі[3]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia