Іказнь (аграгарадок)
Іказнь[1] (трансліт.: Ikazń, руск.: Иказнь) — аграгарадок (да 2009 г. вёска)[2] у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Іказнь уваходзіць у склад Цяцеркаўскага сельсавета. Насельніцтва 305 чал. (2005). Знаходзіцца за 15 км на ўсход ад Браслава, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Мёры, на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Мёры. НазваВарыянты назвы вёскі ў гістарычных крыніцах: Икажно, Кажня, Ыкажна, Иказно[3]. ГісторыяПершы пісьмовы ўспамін пра Іказнь датуецца 1499 годам, калі навакольныя землі набыў сакратар вялікай княгіні Алены Іван Сапега. 25 сакавіка 1504 года вялікі князь Аляксандр дазволіў яму заснаваць у маёнтку замак, мястэчка і назваць апошняе «паводле свайго меркавання». У пачатку XVI ст. у Іказні збудавалі царкву, якую неўзабаве пераабсталявалі на кальвінскі збор. У 1515 годзе мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі, аднак Іказненскі замак вытрымаў аблогу. У Інфлянцкую вайну ў 1561 годзе яны зноў спрабавалі здабыць замак. Польскі гісторык А. Гваньіні ў «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» (2-я пал. XVI ст.) адзначаў, што «Іказнь — замак мураваны і места драўлянае… ад Браслава за 2 мілі ляжыць». ![]() 6 чэрвеня 1593 года ўладальнік Іказні Леў Сапега фінансаваў тут касцёл Цела і Крыві Хрыста, пры якім адкрыліся школа і шпіталь. У 1627 Ян Сапега выдаткаваў грошы для ўніяцкай царквы. Станам на 1628 год у мястэчку было 5 дамоў пры рынку і 80 вулічных; сярод насельнікаў 5 шаўцоў, 4 млынары, купец, кравец, рэзнік. Падчас Трынаццацігадовую вайну ў 1654 годзе Іказненскі замак занялі маскоўскія, а ў 1655 годзе — шведскія войскі. Паводле падымнага рэестру 1690 года, у іказненскіх уладаннях ваяводы віленскага Казіміра Яна Сапегі налічвалася 240 дымоў. У Вялікую Паўночную вайну Іказнь моцна пацярпела ад ваенных дзеянняў паміж прыхільнікамі Станіслава Ляшчынскага і Аўгуста Моцнага (страты ацэньваліся ў 50 тыс. фларынаў). Станам на 1781 у парафіяльнай школе было 14 вучняў, на 1782 — 12. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Іказнь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Дзісенскім павеце Мінскай, пазней Віленскай губерні. У 1800 годзе вёска перайшла ў валоданне старосты браслаўскага I. Бужынскага, у гэты час тут было 50 двароў, касцёл, царква, плябаніі каталіцкая і ўніяцкая, карчма, млын, папскі двор. У 1919 годзе Іказнь была адным з цэнтраў сялянскага паўстання на Дзісеншчыне супраць бальшавіцкай улады («мяцеж зялёных»). Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Перабродскай гміне Браслаўскага павета. Станам на 1931 годзе ў Іказні было 96 двароў, пачатковая школа, млын, дзейнічаў гурток Беларускага Інстытута гаспадаркі і культуры. У 1939 годзе Іказнь увайшла ў БССР, дзе ў 1940 зрабілася цэнтрам Іказненскага сельсавета Браслаўскага раёна. Статус паселішча змянілі да вёскі. З 1970 года Іказнь у складзе Цяцеркаўскага сельсавета[4]. Станам на 1971 тут было 88 гаспадарак[5], на 1994 — 128 двароў[3]. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Дэмаграфія
ІнфраструктураУ Іказні працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, дом культуры. Памятныя мясціныЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia