Іларыён Рыгоравіч Галуза
Іларыён Рыгоравіч Галу́за[1] (7 красавіка 1899 — 10 кастрычніка 1977) — вучоны ў галіне заалогіі і паразіталогіі, доктар біялагічных навук (1943), прафесар (1943), акадэмік Акадэміі навук Казахскай ССР (1946). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Даргейкі Сенненскага павета Магілёўскай губерні (Расійская імперыя). У 1925 годзе скончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут. З 1937 г. у Інстытуце заалогіі Акадэміі навук Казахскай ССР, у 1951—1967 гг. яго дырэктар. У 1946—1951 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Акадэміі навук Казахскай ССР. Навуковая дзейнасцьВучонаму належаць працы па вывучэнню фаўны і экалогіі кляшчоў — пераносчыкаў узбуджальнікаў кровапаразітарных хвароб жывёл і чалавека і распрацоўцы метадаў барацьбы з імі. Выявіў прыродныя асяродкі лептаспірозаў і бруцэлёзу, прыродную ачаговасць таксаплазмозу, даказаў магчымасць перадачы ўзбуджальніка бруцэлёзу праз іксодавых кляшчоў. Займаўся развіццём асноў вучэння акадэміка Я. Н. Паўлоўскага. Сярод апублікаванага:
Узнагароды і прэміі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia