Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж
Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ветэрынарнага профілю. ГісторыяУ адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 26 жніўня 1957г. № 543 у в. Ілья Вілейскага раёна Маладзечанскай вобласці быў арганізаваны Ільянскі сельскагаспадарчы ветэрынарны тэхнікум. Тэхнікум размяшчаўся ў адміністрацыйным будынку і гаспадарчых пабудовах скасаванага Ільянскага раёна. У тэхнікуме меўся 1 навучальны корпус (былы будынак РК КП(б)Б) і інтэрнат на 200 чалавек, працавала 8 штатных выкладчыкаў і 3 сумяшчальнікі. Бібліятэка размяшчалася ў невялікім драўляным будынку, там жа размяшчалася і спартзала. Да 1965 года ў тэхнікуме была дапаможная гаспадарка ў Старой Гуце. Са студзеня 1960 года ў сувязі са скасаваннем Маладзечанскай вобласці Ільянскі ветэрынарны тэхнікум увайшоў у склад Мінскай вобласці, Вілейскага раёна, Ільянскага сельскага савета. З 1963 года тэхнікум непасрэдна падпарадкоўваецца Міністэрству сельскай гаспадаркі БССР. У 1958-1959 навучальным годзе ў тэхнікуме ўжо працавала 16 выкладчыкаў, 3 з іх сумяшчальнікі. У 1967 годзе было адкрыта другое аддзяленне тэхнікума - заатэхнічнае. Быў пабудаваны новы навучальны корпус на 760 чалавек, інтэрнат №1 і №2, студэнцкая сталовая, клінічны корпус, 16-ці кватэрны жылы дом для выкладчыкаў, воданапорная вежа. З мэтай больш цеснай сувязі навучання з практыкай сельскагаспадарчай вытворчасці, паводле рашэння Савета Міністраў БССР, са студзеня 1970 года Ільянскі зааветэрынарны тэхнікум быў пераўтвораны ў Ільянскі саўгас-тэхнікум. ДзейнасцьРыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцях: Ветэрынарная медыцына; Заатэхнія. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia