Ілья Львовіч Сяльвінскі
Сяльві́нскі Ілля (Карл) Львовіч[5] (12 (24) кастрычніка 1899 — 22 сакавіка 1968) — рускі савецкі пісьменнік, паэт, драматург. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Сімферопаль. У 1905 годзе сям’я ў пошуках работы пераехала ў Турцыю. У Канстанцінопалі Ілья Сяльвінскі вучыўся ў каледжы пры французскай каталіцкай1 місіі і ў арабскай школе Еды-Куле. У 1906 годзе вярнуўся на радзіму. З 1907 года сям’я жыла ў Адэсе, з 1911 года — у Еўпаторыі. У Еўпаторыі Ілья Сяльвінскі паступіў у Вышэйшае пачатковае гарадское вучылішча. У 1915—1919 гадах вучыўся ў мужчынскай гімназіі. У 1918 годзе стаў акцёрам тэатра «Гратэск». У гэтым жа годзе стаў байцом Чырвонай гвардыі, удзельнічаў у баях за Перакоп, дзе атрымаў раненне і кантузію. У 1919 годзе паступі ў на медыцынскі факультэт Таўрычаскага ўніверсітэта ў Сімферопалі і адначасова працаваў грузчыкам, натуршчыкам у мастацкай майстэрні, рэпарцёрам у газеце «Крымская пошта», інструктарам французскай барацьбы. У 1921 годзе І. Сяльвінскі пераехаў у Маскву і ў 1923 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук 1-га Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1922 года працаваў у Цэнтрасаюзе, у 1928—1932 гадах — у Саюзпушніне, здзейсніў паездкі ў Кіргізію, Якуцію, на Камчатку, у Японію. З 1931 года вёў заняткі на Вышэйшых літаратурных курсах, а ў 1938—1941 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры паэзіі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага. У 1933—1934 гадах у якасці карэспандэнта газеты «Праўда» прымаў удзел у палярнай экспедыцыі на параходзе «Чалюскін». Член КПСС з 1941 года[6]. У час Вялікай Айчыннай вайны у армейскіх газетах «Сын Отечества», «Боевой натиск», «Вперед, к победе!», «На разгром врага»[7] Крымскага (жнівень 1941 — студзень 1942 года), Паўночна-Каўказскага (студзень 1942 — люты 1944 года) і Прыбалтыйскага (красавік — жнівень 1945 года) франтоў, у званні батальённага камісара[7] прымаў удзел у баях, быў двойчы паранены. Пасля вайны І. Л. Сяльвінскі выкладаў у Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага. Памёр І. Л. Сяльвінскі 22 сакавіка 1968 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве. Творчая і грамадская дзейнасцьЯк паэт І. Л. Сяльвінскі пачаў друкавацца ў 1915 годзе[8]. У 1921 годзе быў прыняты ва Усерасійскі саюз паэтаў. Быў старшынёй літаратурнага цэнтра канструктывістаў. Член Саюза савецкіх пісьменнікаў з 1934 года. Вядомасць паэту прынесла паэма «Улялаеўшчына» (1924, апублікавана ў 1927, перапрацавана ў 1956 годзе) аб падаўленні анархісцка-кулацкага паўстання[8]. Першая кніга — паэтычны зборнік «Рэкорды» (1926)[8]. Раннія творы паэта адметныя эксперыментатарствам у галіне паэтычнай формы і мовы. У канцы 1930-х гадоў звярнуўся да жанру вершаванай гістарычнай драмы[8]. Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia