Камчатка
Камчатка — паўвостраў у паўночна-ўсходняй частцы мацерыка Еўразія на тэрыторыі Расіі. Геаграфічнае становішчаАбмываецца на захадзе Ахоцкім морам, на ўсходзе — Ціхім акіянам і Берынгавым морам. Плошча 370 тыс. км². Паўвостраў выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 1200 км. Злучаецца з мацерыком вузкім (да 93 км) перашыйкам — Парапольскім долам. Найбольшая шырыня (да 440 км) — на шыраце мыса Краноцкага. Агульная плошча паўвострава — 472,3 тыс. км². Усходні бераг моцна парэзаны, утварае залівы (Краноцкі, Камчацкі, Азярной, Карагінскі, Корфа) і бухты (Авачынская, Карага, Асора і інш.). Далёка ў мора выступаюць скалістыя паўастравы — Шыпунскі, Краноцкі, Камчацкі, Азярной. Заходні бераг парэзаны слаба. Прырода![]() У сярэдняй частцы Камчатку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад перасякаюць хрыбты Сярэдзінны (вышыня 3621 м, вулкан Ічынская Сопка) і Усходні (вышыня да 2485 м). Паміж імі Цэнтральнакамчацкая нізіна. На захадзе размяшчаецца Заходне-Камчацкая нізіна, на ўсходзе — платопадобнае ўзвышша з конусамі патухлых і дзеючых вулканаў. Усяго на Камчатцы больш за 160 вулканаў, з якіх дзейнічае 28 (найвышэйшы Ключаўская Сопка). Іншыя вулканы: Авачынская Сопка. Ёсць шмат гейзераў і мінеральных крыніц. Камчатка складзена пераважна з верхнемезазойскіх і кайназойскіх асадкавых і эфузіўных адкладаў. Карысныя выкапні: пемза, слюда, сера, вугаль, будаўнічыя матэрыялы, ртуць, нафта. Клімат марскі мусонны на ўзбярэжжы, унутры кантынентальны. Сярэдняя тэмпература жніўня 12 °C, лютага −13 °C. Ападкаў 600—1000 мм за год. Сучаснае зледзяненне (плошча 874 км²), больш за 400 ледавікоў. Найбуйнейшыя рэкі: Камчатка, Авача, Вялікая і інш., паўнаводныя. Шмат азёр у кратарах (Хангар і інш.) і кальдэрах (Краноцкае, Курыльскае і інш.). На поўначы Камчаткі распаўсюджана мохавая тундра. У цэнтральнай частцы паўвострава і на ўсходзе — тайга (даурская лістоўніца, саянская елка, піхта і інш.). На ўзвышшах зараснікі каменнай бярозы, на схілах гор кедравы сланік. У паніжэннях высакатраўе. На захадзе шмат балот. Прамысловыя звяры: собаль, ліс, выдра. Вядзецца лоўля ціхаакіянскага селядца, кеты, гарбушы, камчацкага краба. Развіваецца геатэрмальная энергетыка. На Камчатцы створаны Краноцкі біясферны запаведнік. ГісторыяУ 1737—41 паўвостраў Камчатка даследаваў Сцяпан Крашаніннікаў. На аснове сабраных матэрыялаў напісаў навуковую працу па геаграфіі, гісторыі, мовах і быце народаў Камчаткі («Апісанне зямлі Камчаткі»). НасельніцтваНайбольшы горад Петрапаўлаўск-Камчацкі. Карэнныя народы — іцельмены, камчадалы, каракі, эвены. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia