Ілья Лявонавіч Тамарын
Ілья Лявонавіч Тама́рын[1] (24 лістапада 1893, Гродна — 25 мая 1961, Мінск) — вучоны ў галіне фтызіятрыі, доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1941). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Гродна. У 1912 годзе скончыў мужчынскую гімназію ў Брэст-Літоўску. У 1913—1914 гадах вучыўся ў Цюрыхскім універсітэце. У 1914—1918 гадах на службе ў арміі. У 1922 годзе скончыў медыцынскі факультэт Харкаўскага медыцынскага інстытута. У 1922—1926 гадах — інтэрн Харкаўскага туберкулёзнага інстытута. У 1926—1929 гадах займаў пасаду загадчыка туберкулёзным дыспансерам у Жытоміры. У 1929—1939 гадах у Днепрапятроўскім медыцынскім інстытуце на пасадзе асістэнта клінікі туберкулёзу. У 1939—1940 гг. у Ялце на пасадзе намесніка дырэктара Ялцінскага туберкулёзнага інстытута, у 1940—1941 гадах зноў у Днепрапятроўску на пасадзе дырэктара Інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1940 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Наружный перикардит у туберкулезных больных». У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1945 гадах займаў пасаду начальніка эвакашпіталя ў горадзе Чкалаў. У 1945—1948 гадах І. Л. Тамарын у Народным камісарыяце аховы здароўя БССР на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута туберкулёзу і адначасова прафесар курса туберкулёзу ў Мінскім медыцынскім інстытуце. Навуковая і грамадская дзейнасцьІ. Л. Тамарыну належаць навуковыя працы па праблемах туберкулёзу. Займаўся пытаннямі яго эпідэміялогіі, клінікі і лячэння. Аўтар больш за 70 прац, у тым ліку даведнікаў і брашур. Сярод апублікаванага:
Пад кіраўніцтвам І. Л. Тамарына падрыхтаваны і абаронены 4 кандыдацкія дысертацыі. Ён абіраўся дэпутатам гарадскіх і раённых Саветаў. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia