Ілья Мікітавіч Фёдараў

Ілья Мікітавіч Фёдараў
Дата нараджэння 1815
Дата смерці не раней за 1890
Альма-матар
Працаваў у гарадах Магілёў
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені
Медаль «У памяць вайны 1853—1856»

Ілья Мікітавіч Фёдараў (1815 — пасля 1890) — беларускі архітэктар, мастак.

Біяграфія

Скончыў у 1836 годзе Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. Працаваў памочнікам, з 18 ліпеня[1] 1844 па 1873 год Магілёўскім губернскім архітэктарам, адначасова у 18441870 гадах Магілёўскім епархіяльным архітэктарам[2].

Стацкі саветнік.

Творчасць

Казармы для жандарскай каманды

Сярод работ — праекты будынкаў багадзельняў (1837, 1850, 1855), інстытута шляхетных дзяўчат, пансіяната пры Магілёўскай губернскай камісіі і будынка пажарнай каманды (18481852), казармы для жандарскай каманды (1850), жылога дома для свяшчэнніка Троіцкай царквы (1859) і рэканструкцыі астрога (1838), распрацаваў праектную дакументацыю на рамонт будынка Магілёўскага губернскага праўлення. У 1843 выканаў праект будынка прысутных месцаў для Сянно[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. Памятная книжка Могилевской губернии на 1869. С. 38
  2. а б Фёдараў Ілья Мікітавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya