Ільінская царква (Гомель)
Ільінская царква — дзеючая стараверская царква ў Гомелі, помнік беларускага драўлянага дойлідства канца XVIII стагоддзя, гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння (2-я катэгорыя). Адносіцца да Санкт-Пецярбургскай і Цвярской епархіі Рускай праваслаўнай стараабрадніцкай царквы. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада на вул. Камісарава, непадалёк ад р. Сож. Дала назву спуску ад вуліцы Пралетарскай да сожскай набярэжнай. ГісторыяСтаіць на месцы разабранага ў 1737 годзе Спасава стараверскага храма і ўстаноўленага замест яго храма прарока Іллі, у сваю чаргу разабранага ў 1793 годзе. Пасля вяртання з Турцыі Емяльян Пугачоў прыязджаў па дапамогу ў гомельскую стараверскую абшчыну і двойчы прыходзіў маліцца ў гэту царкву[1][2]. Сучасны храм быў узведзены ў 1773—1774 гадах і асвечаны 28 верасня 1794. У першай палове XIX стагоддзя пры храме існаваў змешаны, мужчынскі і жаночы скіт старавераў. У 1850 годзе скіт і царква былі зачыненыя, з 1852 года царква зноў стала дзеючай, ў 1853 заснаваны адзінаверчацкі прыход. Неўзабаве зноў стала стараверскай. Дзейнічала ў савецкі час. У канцы 1943 г. каля Ільінскай царквы быў пахаваны колішні царкоўны староста Епіфан Рымароў, закатаваны разам з сям'ёй нацыстамі ў кастрычніку таго ж года за адмову ад прымусовай эвакуацыі[3]. АрхітэктураСкладаецца з трох зрубаў, пастаўленых адзін за адным па адной восі: бабінец, сярэдні зруб, пяцігранная алтарная абсіда. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia