Пралетарская вуліца (Гомель)
Вуліца Пралетарская (былая Фельдмаршалаўская) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гомеля. Працягласць 1150 м, ад плошчы Леніна да вуліцы Фрунзэ. НазвыГістарычная назва — Фельдмаршалаўская, нададзена ў гонар аднаго з былых уладальнікаў Гомеля, фельдмаршала П. А. Румянцава-Задунайскага. У 1920-я гады была перайменавана савецкай уладай ў гонар пралетарыяту. Сучаснае аблічча вуліцы фармавалася ў 1960-70-я гады. Перасякае вуліцыГісторыя![]() Адна з найстарэйшых вуліц горада (на картах з’яўляецца з пачатку 19 стагоддзя)[крыніца?]. З’яўлялася прамым працягам вуліцы — Румянцаўскай[крыніца?] (цяпер Савецкая), цэнтрам так званай Спасавай слабады (стараабрадскага селішча, узніклага ў канцы 17 ст.) і часткі Кагальнага рова (гістарычны раён горада Гомеля). У забудове пераважалі 1 і 2-павярховыя цагляныя і драўляныя хаты сядзібнага тыпу. На вуліцы размяшчаліся лакавы завод, чыгуналіцейная, кравецкая і карэтная майстэрні, крамы, цэнтральныя гарадскія публічныя лазні, дзіцячы прытулак княгіні Паскевіч, царкоўна-прыхадская вучэльня, стараабрадская царква (званіца захавалася ў двары адміністрацыйных будынкаў). Значэнне вуліцы ўзрасло з узвядзеннем новага моста праз раку Сож. Забудова прадстаўленая ў асноўным жылымі 1 і 2-павярховымі дамамі. Пры будоўлі вуліца падзяліла былое рэчышча Гаміюка на дзве часткі (сучасныя назвы Лебядзіная сажалка і Кагальны роў). ЗабудоваНяцотны бок
Цотны бок
![]()
![]()
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia