Ільінскі спуск (Гомель)![]() Ільінскі спуск — спуск да ракі Сож у Гомелі, пралягае ад вуліцы Пралетарскай (у раёне вуліцы Маісеенкі) да набярэжнай, перасякае вуліцу Камісарава. Знаходзіцца ў межах гістарычнага раёна Спасава Слабада (Слабада). Паходжанне і назваІльінскі спуск з’яўляецца фрагментам яра — рэшткай рэчышча старажытнай рэчкі, якая брала свой пачатак з возера ледавіковага паходжання, вядомага ў ХІХ — сярэдзіне ХХ ст. як Гарэлае балота (знаходзілася ў раёне цяперашняга чыгуначнага вакзала). Гістарычныя назвы рэчкі і яра не захаваліся[1]. Узнікненне цяперашняй назвы звязана са стараверскай Ільінскай царквой, збудаванай у канцы XVIII ст. на мысе, утвораным перасячэннем яра і вуліцы Камісарава (верагодная назва на 1771 г. — «ulica od Soƶa po Lewey Ręce», г.зн. «вуліца ад Сожа па Левай Руцэ»[2]). Аднак канкрэтны час, калі назва «Ільінскі спуск» узнікла і стала пашырацца, пакуль дакладна не высветлены. Верагодна, што ў пераліку аб’ектаў, якія ўваходзілі ў склад 1-й паліцэйскай часці Гомеля па стане на 1914 г., мясцовасць фігуруе як «Оврагъ Спасской слободы»[3], г.зн. «Яр Спасавай слабады». Паказальна, што Ільінскім спускам, нягледзячы на рэлігійнае паходжанне тапоніма[4], яр называў С. М. Лебедзеў — савецкі чыноўнік, аўтар гістарычна-эканамічнага нарыса, прысвечанага Гомелю (1957 г.)[5]. Сёння назва «Ільінскі спуск» выкарыстоўваецца ў гісторыка-археалагічнай літаратуры[6], а паўсядзённы ўжытак мае, найперш, сярод старажылаў і аматараў гісторыі Гомеля. Гістарычныя выявы
Сучасныя здымкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia