Імажынізм

Імажыністы. Сядзяць Вадзім Шаршаневіч, Сяргей Ясенін, стаяць — Фані Шарышэўская, Анатоль Марыенгоф і Іван Грузінаў. 1919

Імажынізм — плынь у рускай паэзіі 1920-х, якую прадстаўляла аб’яднанне «Імажыністы» (тэарэтыкі Вадзім Шаршаневіч і Анатоль Марыенгоф, паэты Сяргей Ясенін, Іван Грузінаў, Рурык Іўнеў, Аляксандр Кусікаў, мастакі Барыс Эрдман, Георгі Якулаў). Асноўнымі іхнімі сродкамі былі метафара, эпатаж і анархічныя матывы.

Імажыністы апублікавалі дэкларацыю (1919), мелі сваё выдавецтва «Імажыністы» (выпусціла больш за 20 кніг) і часопіс «Гостиница для путешествующих в прекрасном» (1922—1924, № 1-4).

Паэтыка імажынізму

Імажыністы развівалі эстэтычныя прынцыпы англійскіх паэтаў-імажыністаў, сярод якіх — адмаўленне акадэмізму і рытарычнасці, арыентацыя на творчую інтуіцыю і парадаксальную вобразнасць. Спалучалі іх з традыцыямі расійскай мастацкай культуры, да якіх адносяцца рытмічная і вобразная разнастайнасць фальклору, вольны верш, элементы сімвалізму, пераўтварэнне адных і адмаўленне другіх рыс паэтыкі футурызму. Сцвярджалі аўтаномнасць паэтычнай мовы, самакаштоўнасць вобразнасці, метафарыстыкі і рытмікі, схіляючыся часам да «чыстага мастацтва».

Уплыў на беларускую паэзію

Імажынізм паўплываў на маладую беларускую паэзію і часткова крытыку 1920-х г. (мадэрнісцкія тэндэнцыі ў «Маладняку», «кантрастная вобразнасць» у дэкларацыі «Узвышша», «жывапісанне словам» у паэзіі і прозе, акцэнт на «асацыятыўную рытміку вобразаў»). Асобныя рысы паэтыкі імажынізму прыкметныя ў ранняй творчасці Язэпа Пушчы, Тодара Кляшторнага, прозе Адама Бабарэкі і іншых маладнякоўцаў.

Літаратура

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya