Мадэрнізм
Мадэрнізм (італ.: modernismo — «сучасная плынь»; ад лац.: modernus — «сучасны, нядаўні») — кірунак у мастацтве XX стагоддзя, які характарызуецца разрывам з папярэднім гістарычным вопытам мастацкай творчасці, імкненнем зацвердзіць новыя нетрадыцыйныя пачаткі ў мастацтве, бесперапынным абнаўленнем мастацкіх форм, а таксама ўмоўнасцю (схематызацыяй, адцягненасцю) стылю[1]. Мадэрнісцкая парадыгма была адной з лідыруючых у заходняй цывілізацыі першай паловы XX стагоддзя; у другой палове стагоддзя яна была падвергнута разгорнутай крытыцы. Тэрмін «мадэрнізм» уласцівы толькі айчыннай мастацтвазнаўчай школе, у заходніх (англамоўных) крыніцах — гэта тэрмін «modern». У беларускай эстэтыцы «мадэрн» азначае гістарычна мастацкі стыль канца XIX — пачатку XX стагоддзя, які папярэднічаў мадэрнізму (рускі мадэрн, ар нуво, югендстыль, сецэсіён і інш.), таму неабходна адрозніваць гэтыя два паняцці, каб пазбегнуць блытаніны. Мадэрнізм у выяўленчым мастацтве![]() Мадэрнізм — сукупнасць мастацкіх кірункаў у мастацтве другой паловы дзевятнаццатага — сярэдзіны дваццатага стагоддзя. Найбольш значнымі мадэрнісцкімі тэндэнцыямі былі імпрэсіянізм, мадэрн, экспрэсіянізм, неа- і постімпрэсіянізм, фавізм, кубізм, футурызм. А таксама пазнейшыя плыні — абстрактнае мастацтва, дадаізм, сюррэалізм. У вузкім сэнсе мадэрнізм разглядаецца як ранняя ступень авангардызму, пачатак перагляду класічных традыцый. Датай зараджэння мадэрнізму часта завуць 1863 год — год адкрыцця ў Парыжы «Салона адхіленых», куды прымаліся працы мастакоў. У шырокім сэнсе мадэрнізм — «іншае мастацтва», галоўнай мэтай якога з'яўляецца стварэнне арыгінальных твораў, якія нясуць новыя выразныя сродкі выяўленчай мовы, заснаваны на ўнутранай свабодзе і асаблівым бачанні свету аўтарам. Мадэрнізм у архітэктурыВыраз «мадэрнізм у архітэктуры» выкарыстоўваецца часта як сінонім тэрміна «сучасная архітэктура», але апошні тэрмін усё ж шырэйшы. Мадэрнізм у архітэктуры ахоплівае творчасць піянераў сучаснай архітэктуры і іх паслядоўнікаў у часавым прамежку з пачатку 1920-х гадоў і па 70-я—80-я гады (у Еўропе), калі ў архітэктуры ўзніклі новыя тэндэнцыі. У спецыяльнай літаратуры тэрміну «архітэктурны мадэрнізм» адпавядаюць англійскія тэрміны «modern architecture», «modern movement» ці ж «modern», ужытныя ў тым жа кантэксце. Выраз «мадэрнізм» выкарыстоўваецца часам як сінонім паняцця «сучасная архітэктура»; ці ж як назва стылю (у англамоўнай літаратуры — «modern»). ![]() Архітэктурны мадэрнізм уключае такія архітэктурныя кірункі, як еўрапейскі функцыяналізм 20-30-х гадоў, канструктывізм і рацыяналізм у 20-х гадах Расіі, рух «баўхаўз» у Германіі, архітэктурны ар-дэко стыль, інтэрнацыянальны стыль, бруталізм, арганічная архітэктура. Такім чынам, кожная з гэтых з'яў — у сутнасці адна з галін агульнага дрэва, архітэктурнага мадэрнізму. Асноўныя прадстаўнікі архітэктурнага мадэрнізму — гэта піянеры сучаснай архітэктуры Фрэнк Лойд Райт, Вальтэр Гропіус, Рыхард Нойтра, Людвіг Міс ван Дэр Роэ, Ле Карбюзье, Алвар Аалта, Оскар Німеер, а таксама некаторыя іншыя. Мадэрнісцкія плыні ў мастацтве
КрытыкаПраціўнікамі мадэрнізму былі Максім Горкі[2] і Міхаіл Ліфшыц[3]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia