Іна Віктараўна Мядзведзева

Іна Віктараўна Мядзведзева
Сцяг старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі
з 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Уладзімір Зіноўскі

Нараджэнне 7 кастрычніка 1969(1969-10-07) (55 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»

Іна Віктараўна Мядзведзева (7 кастрычніка 1969, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларуская дзяржаўная дзяячка, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі2014 года).

Біяграфія

З верасня 1986 да жніўня 1987 года працавала аператарам ЭВМ Рэспубліканскага вылічальнага цэнтра калектыўнага карыстання ЦСУ БССР. Скончыла ў 1991 годзе Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Аўтаматызацыя і комплексная механізацыя машынабудавання». У 19911993 гадах працавала эканамістам, эканамістам 1-й і 2-й катэгорыі Галоўнага вылічальнага цэнтра Дзяржкамстата Беларускай ССР. З лістапада 1993 да верасня 1994 года — вядучы эканаміст Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па статыстыцы i аналiзу. З 1994 па 2001 год — працавала вядучым эканамістам, галоўным эканамістам і намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення нацыянальных рахункаў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.

У 1997 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Статыстыка». У 20012004 гадах працавала начальнікам Галоўнага ўпраўлення статыстыкі прадпрыемстваў і паліўна-энергетычнага комплексу Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. З 2004 да 2005 гадоў займала пасаду намесніка Міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 20052014 гадах працавала начальнікам галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

27 снежня 2014 года прызначана старшынёй Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь[2].

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya