Уладзімір Іванавіч Зіноўскі
Уладзі́мір Іва́навіч Зіно́ўскі (19 лістапада 1955; г.п. Ялізава, Асіповіцкі раён, БССР) — дзяржаўны дзеяч Беларусі. Міністр эканомікі Беларусі (2014—2018). БіяграфіяУ 1981—1986 гадах — старшы інжынер Галоўнага ўпраўлення вылічальнай працы Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення (ЦСУ) Беларускай ССР, старшы, вядучы эканаміст упраўлення статыстыкі прамысловасці ЦСУ БССР, памочнік начальніка ЦСУ БССР (затым Дзяржкамітэта БССР па статыстыцы). У 1986—1989 гг. — намеснік начальніка Статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці, намеснік начальніка Мінскай абласнога ўпраўлення статыстыкі. У 1989—1992 гг. — у Савеце міністраў: старшы рэферэнт сектара эканамічнага аналізу і народна-гаспадарчых планаў эканамічнага аддзела, вядучы спецыяліст эканамічнага аддзела, вядучы спецыяліст упраўлення эканомікі і знешніх сувязяў, вядучы спецыяліст упраўлення эканомікі, галоўны спецыяліст сектара прагназавання і аналізу сацыяльна-эканамічнага развіцця ўправы эканомікі Кіраўніцтва справамі Савету міністраў. У 1992—1998 гг. — першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізу. З 1998 па 2008 год займаў пасаду міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь[1]. З кастрычніка 2008 — старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь. 27 снежня 2014 года прызначаны міністрам эканомікі Беларусі[2]. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia