Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (Белстат) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў галіне дзяржаўнай статыстыкі, праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне дзяржаўнай статыстыкі, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне, а таксама каардынацыю дзейнасці іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый у гэтай галіне.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 12 жніўня1987 № 1652-1 Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне БССР пераўтворана ў саюзна-рэспубліканскі Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па статыстыцы. Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 18 ліпеня1990 г. Дзяржаўны камітэт БССР па статыстыцы перайменаваны ў Дзяржаўны камітэт БССР па статыстыцы і аналізе, у 1991 — у Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізе.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Дадзенае пераўтварэнне выклікана неабходнасцю захавання аднаго з асноўных прынцыпаў афіцыйнай статыстыкі, замацаванага ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай статыстыцы» — прынцыпу незалежнасці пры ажыццяўленні дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці.
За 2017 год Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь склаў звыш 2 000 000 справаздач. На кастрычнік 2018 года Нацстаткам Беларусі налічваў звыш 1500 супрацоўнікаў[1], з іх 93 % складалі жанчыны[2].
Структура
Сістэму Белстата складаюць:
Цэнтральны апарат Белстата:
Галоўнае ўпраўленне каардынацыі і развіцця статыстычнай сістэмы
Галоўнае ўпраўленне комплексных інфармацыйна-аналітычных работ
Галоўнае ўпраўленне нацыянальных рахункаў
Галоўнае ўпраўленне статыстыкі прадпрыемстваў
Галоўнае ўпраўленне статыстыкі сельскай гаспадаркі і навакольнага асяроддзя
Галоўнае ўпраўленне статыстыкі інвестыцый і будаўніцтва
Галоўнае ўпраўленне статыстыкі знешняга гандлю
Галоўнае ўпраўленне статыстыкі цэн
Галоўнае ўпраўленне статыстыкі фінансаў
Галоўнае ўпраўленне статыстыкі паслуг і ўнутранага гандлю
Аддзел статыстыкі транспарту і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій
Упраўленне дэмаграфічнай статыстыкі
Упраўленне статыстыкі працы
Упраўленне статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і абследаванняў хатніх гаспадарак
Упраўленне статыстычных класіфікацый
Упраўленне статыстычнага рэгістра
Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва і распаўсюджвання статыстычнай інфармацыі
Галоўнае ўпраўленне развіцця інфармацыйных сістэм
Галоўнае ўпраўленне фінансава-эканамічнай працы
Упраўленне кантролю і справаводства
Упраўленне бухгалтарскага ўліку і кантролю
Юрыдычнае упраўленне
Упраўленне па рабоце з персаналам
Упраўленні Белстата па абласцях і горадзе Мінску;
Дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Белстату:
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь»
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь»
Задачы
Асноўнымі задачамі Белстата з’яўляюцца:
фармаванне навукова абгрунтаванай афіцыйнай статыстычнай метадалогіі, якая адпавядае міжнародным стандартам у галіне статыстыкі;
ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з захаваннем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;
задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі.
Паўнамоцтвы
Згодна з уставам ведамства мае паўнамоцтвы на:
атрыманне ад устаноў звестак для вядзення падлікаў і стварэння зводаў даных;