Інгегерд Біргерсдотэр
Інгегерд Біргерсдотэр (шведск.: Ingegerd Birgersdotter; каля 1180 ― каля 1230) ― каралева-кансорт Швецыі, другая жонка караля Сверкера II. Паходзіць з высакароднай сям’я Фолькунгаў, была дачкой магутнага ярла Біргера Броса і аўдавелай каралевы Брыгіты Харальдстоцір; яе маці была дачкой караля Нарвегіі Харальда IV Гілі і ў 1160―1161 гады сама была каралевай Швецыі, паколькі яе першым мужам быў кароль Магнус Хенрыксен[3]. КаралеваКаля 1200 года, пасля смерці першай жонкі караля Сверкера Бенедыкты, выйшла замуж за яго. Адыграла важную ролю ў дзяржаўнай палітыцы. У 1202 годзе памёр яе бацька, і каралева Інгегерд і кароль Сверкер абвясцілі свайго падгадаванага сына прынца Юхана спадчыннікам і кіраўніком клана Фолькунгаў, які атрымаў тытул ярла. Мяркуецца, што гэты крок адштурхнуў клан Фолькунгаў ад двара Сверкера. Сыны папярэдняга караля Кнута I Эрыксана беглі ў Нарвегію у 1204 годзе, вярнуліся ў наступным годзе з арміяй нарвежцаў. Трое сыноў былі забітыя ў бітве пры Элграсе, а чацвёрты, Эрык, збег. Гэтыя крывавыя падзеі прымусілі сваякоў Інгегерды прыняць бок Эрыка, як паказалі наступныя падзеі[4]. Усе спробы Інгегерд выступіць у якасці пасярэдніка паміж каралём і яе сям’ёй і прымірыць іх не ўвянчаліся поспехам. Сверкер і Эрык сустрэліся ў бітве пад Ленай у 1208 годзе, падчас якой яе брат ярл Пуга загінуў у сутыкненні на баку Эрыка, магчыма, разам са сваім дзядзькам Магнусам Мінелшэльдам. Эрык атрымаў перамогу і заўладарыў у Швецыі. У 1210 годзе яе муж распачаў спробу вярнуць трон, але быў забіты ў бітве пры Гестылрэне. Ярл Фольке, верагодна, быў яшчэ адным з яе братоў, быў забіты, змагаючыся на баку Эрыка[5]. Пасля бітвы пры ГестылрэнеПазнейшыя гады жыцця Інгегерд невядомыя, роўна як і год яе смерці. У 1216 годзе яе сын Юхан стаў каралём, аднак хронікі нічога не згадваюць пра яго маці ў сувязі з гэтай падзеяй. Гісторыкі мяркуюць, што яна правяла рэшту жыцця са сваім братам Магнусам ў Сконэ або ў якой-небудзь іншай частцы Даніі. Была выказана здагадка, што яна, магчыма, памерла каля 1230 года[6]. Адсутнасць храналагічнай дакладнасці ў гістарычных крыніцах з’яўляецца прычынай альтэрнатыўнага тлумачэння парадку жонак Сверкера[7]. Можна меркаваць, што Інгегерд, магчыма, была першай яго жонкай у канцы XII і пачатку XIII стагоддзя, і ўжо пасля яе смерці Сверкер ажаніўся з Бенедыктай Эбесдотэр з Хвідэ, чый бацька Эбе Сунесен, брат арцыбіскупа Лунда Андрэаса Сунесена, падтрымаў Сверкера ў правальнай для яго бітве пад Ленай[8]. Дзеці
ПродкіЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia