Магнус Хенрыксен
![]() Магнус Хенрыксен (таксама вядомы як Магнус Хенрыксан) — кароль Швецыі, які кіраваў у 1160—1161 гг. БіяграфіяМагнус Хенрыксен быў дацкім лордам, апошнім нашчадкам Стэнкіля на шведскім прастоле, яго маці Інгрыд была ўнучкай Інгэ Старэйшага. Яго бацька Хенрык Шатэлар быў датчанінам, і гэтым тлумачыцца дацкі канчатак «-сен» у яго імі. Магнус ажаніўся са сваёй зводнай сястрой Біргідай, незаконнай дачкой Харальда IV. Ён лічыцца забойцам Сверкера I і Эрыка IX Святога. Пасля забойства апошняга ў 1160 годзе здолеў заняць прастол, аднак у бітве пры Эрэбру ў 1161 быў разбіты Карлам Сверкерсанам. У адпаведнасці з працамі Нільса Алунда, які, у сваю чаргу, спасылаецца на Стурэ Боліна, ёсць усе падставы меркаваць, што надмагільны камень з Врэеты, які лічыцца надмагіллем караля Магнуса Нільсана, стрыечнага брата бацькі Магнуса Хенрыксена, насамрэч належыць самому Магнусу, і што яго магіла, у такім разе, павінна знаходзіцца дзесьці на тэрыторыі манастыра[4] . Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia