Олаф I (кароль Даніі)
Олаф I Голад (дацк.: Oluf 1. Hunger; 1050? — 18 жніўня 1095) — кароль Даніі. Адзін з сыноў караля Свена II Эстрыдсена, пасля смерці свайго брата Кнуда быў абраны каралём нягледзячы на тое, што ў той момант знаходзіўся ў закладніках у графа Фландрыі Роберта I. Аднак Олафа неўзабаве абмянялі на яго малодшага брата Нільса, і ён вярнуўся ў Данію. Ажаніўся за Інгігерд Харальдсдацір, дачцэ караля Нарвегіі Харальда Хардродэ і Лізаветы Яраслаўны. Мянушку «Голад» Олаф атрымаў з-за неўраджая на працягу некалькіх гадоў, які быў успрыняты як Божая кара за забойства папярэдняга караля, тым больш Олаф разам з братамі Эрыкам і Нільсам першапачаткова належалі да партыі, апазіцыйнай каралю Кнуду. Олаф памёр 18 жніўня 1095 пры дзіўных акалічнасцях; з апісання Саксона Граматыка можна выказаць здагадку, што ён прынёс сябе ў ахвяру для адкуплення грахоў Даніі. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia