Інеса Ільінічна Лазюк
Інэса Ільінічна Лазюк (20 сакавіка 1928, Славечна, Ельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі рэнтгенолаг, кандыдат медыцынскіх навук, прафесар БіяграфіяСкончыла лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута ў 1950 годзе. У 1965 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аднамаментная двухбаковая бронхаграфія пад наркозам». З 1966 года працавала асістэнтам кафедры рэнтгеналогіі БелДІУУ, якой загадвала прафесар Б. М. Сосіна. У 1980 годзе прысвоена званне дацэнта. З 1979 па 1999 год загадвала кафедрай дзіцячай рэнтгеналогіі, з 1999 г. — прафесар кафедры дыягнастычных тэхналогій. Званне прафесара прысвоена без абароны доктарскай дысертацыі ў 1992 годзе па сукупнасці работ на тэму «Рэнтгенадыягностыка неадкладных станаў органаў грудной поласці прыроджанай і набытай этыялогіі». З 2004 года І. І. Лазюк на адпачынку. Навуковая і грамадская дзейнасцьАпублікавана 237 прац, з іх — 9 манаграфій у сааўтарстве. Пад кіраўніцтвам І. І. Лазюк выкананы 4 кандыдацкія дысертацыі. З 1970 года была старшынёй Гарадскога навуковага таварыства прамянёвых дыягностаў, намеснікам старшыні Рэспубліканскага навуковага таварыства. Навуковая дзейнасцьСярод апублікаваных прац:
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia