Берта Майсееўна Сосіна-Ізраіцель
Берта Майсееўна Сосіна-Ізраі́цель (13 лютага 1903, Чавусы — 23 кастрычніка 1982, Мінск) — беларуская вучоная ў галіне рэнтгеналогіі. Доктар медыцынскіх навук (1951), прафесар (1952). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967). БіяграфіяСкончыла медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1928). Асістэнт кафедры рэнтгеналогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1934—1939). Загадчыца курсам рэнтгеналогіі пры кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута (1939—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны дацэнт курса рэнтгеналогіі Новасібірскага медыцынскага інстытута (1941—1944), адначасова кансультант ваеннага шпіталя. Дацэнт, загадчыца курсам рэнтгеналогіі пры кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута (1944—1951). Загадчыца кафедры рэнтгеналогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1951—1977). Старшыня Рэспубліканскага навуковага таварыства рэнтгенолагаў (1961—1977); член праўлення Усесаюзнага таварыства рэнтгенолагаў і радыёлагаў. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па пытаннях функцыянальнай рэнтгенадягностыкі пашкоджанняў органаў стравання і сардэчна-саcудзістай сістэмы. Навуковыя працы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia