Інтэрнацыянальная вуліца (Гомель)
Перасякае вуліцыГісторыяПачала забудоўвацца ў першай палове XIX стагоддзя цаглянымі і драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў на вуліцы знаходзіліся шматлікія майстэрні, гандлёвыя прадпрыемствы, заводы лакавы і чыгуналіцейны (цяпер станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава). Кавальская вуліца, на якой пражывала значная частка працоўных, была месцам збораў і сходак. У гады Вялікай Айчыннай вайны вуліца моцна разбураная. Сучасная забудова прадстаўленая дамамі (пераважна жылымі) рознай паверхавасці з убудаванымі на першых паверхах крамамі. На вуліцы размешчаны вытворчыя, і адміністрацыйныя карпусы швейнага ПА «Камінтэрн», хлебазавода № 1, завода вымяральных прыбораў (закрыты) і завода імя С. М. Кірава, сярэдняя школа № 19, інтэрнаты завода імя Кірава і дарожна-будаўнічага тэхнікума, лазня № 3, крамы. Забудова![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia