Вуліца Барыкіна (Гомель)
Вуліца Барыкіна — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы Гомеля (Савецкі раён), адна з галоўных вуліц горада. Названая ў 1957 годзе ў гонар Е. Барыкіна. Пачынаецца ад скрыжавання вуліцы Інтэрнацыянальнай (Новы Кавальскі пуцеправод) і вуліцы Фрунзэ, канчаецца каля Аб’язной дарогі. Працягласць каля 7800 м. ГісторыяЯк вуліца пачала фармавацца да 1880 года. Прынамсі на плане Гомеля 1930-х гадоў абрысы вуліцы даходзяць да цяперашняга скрыжавання з вул. Б.Хмяльніцкага. У пачатку 1960-х, у сувязі з будаўніцтвам шэрагу прамысловых прадпрыемстваў будучага Савецкага раёна, вуліца падаўжаецца да з-да Цэнтраліт.[крыніца?] З пачатку 2010-х і да 2020-х гадоў сядзібную забудову на ўчастку ад вул. Гомельскай да вул. Іверскай (цотны бок) змяніла забудова 9-павярховымі дамамі. Перасякае вуліцы
![]() На вуліцы размешчаны
![]()
ПерспектывыУ перспектыве на няцотным баку вуліцы, у раёне скрыжавання з вуліцай Гомельскай, плануюць знос сядзібнай забудовы і будаўніцтвам 9-ці павярховых дамоў.[1] Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia