Інтэрніраванне немцаў у ЗШАІнтэрніраванне немцаў ў ЗША — тэрмін, якім звычайна характарызуюць акцыі па затрыманню амерыканскіх грамадзян нямецкага паходжання і іншых выхадцаў з Германіі на тэрыторыі ЗША падчас Першай і Другой сусветнай вайны. Асобы нямецкага паходжання, якіх затрымлівалі падчас такіх дзеянняў дзяржаўных структур Злучыных Штатаў, не атрымалі кампенсацый ад дзяржавы і афіцыйных просьб аб прабачэнні[1]. Інтэрніраванні падчас Першай сусветнай вайныГрамадзянскія інтэрніраванныя асобыПрэзідэнт ЗША Вудра Вільсан прыняў законы 6 красавіка i 16 лістапада 1917 г., якія абмяжоўвалі правы мужчын узростам ад 14 год нямецкага паходжання, якія пражывалі на тэрыторыі ЗША. Пры гэтым абмежаванні распаўсюджваліся не толькі на грамадзян Германіі, але і на грамадзян іншых краін; пры гэтым на немцаў-грамадзян ЗША гэтыя законы сваё дзеянне не распаўсюджвалі[2]. Абмежаванні былі і да імігрантаў з Аўстра-Венгрыі, але не такія жорсткія, як супраць немцаў[3]. У 1918 г. абмежаванні распаўсюдзілі і на жаншчын. Большая частка немцаў і іншых імігрантаў з Германіі былі павінны прайсці спецыяльную рэгістрацыю і часам праваахоўныя органы выклікалі іх на допыт ці праводзілі ў дачэненні іх расследаванні. 2048 чалавек былі пазбаўлены свабоды і накіраваны ў Форт Дуглас (штат Юта) ці Форт Огленторп (дзе таксама былі ваеннапалонныя, штат Джорджыя). Большая частка грамадзянскіх інтерніраванных была вызвалена ў чэрвені 1919 г., але некаторых пратрымалі да красавіка 1920 г[4]. Вядомыя асобы нямецкага паходжання, інтэрніраванныя ў ЗША падчас Першай сусветнай вайны
Арышт германскіх гандлёвых караблёў і членаў іх камандПасля таго як ЗША далучыліся да Антанты і аб'явілі вайну Германіі, 1800 маракоў з гандлёвых караблёў былі затрыманы як ваеннапалонныя[5]. Арыштаваных маракоў трымалі ў Хот Спрынгз (Паўночная Караліна). Ваеннапалонныя немцы (1914-18 гг.)У снежні 1914 г. германская кананерка «Кармаран» была вымушаны прычаліць да вострава Гуам[6], дзе камандзе карабля прапанавалі вярнуцца ў адкрытае мора без папаўнення запасаў ежы і паліва альбо быць інтэрнаванымі. Каманда згадзілася на інтэрніраванне. Да лютага 1917 г., калі германская падводная лодка затапіла карабель ЗША, адносіны да інтэрніраванных на Гуаме былі станоўчымі. Пасля гэтага здарэння свабода інтэрнаваных немцаў на востраве была абмежавана, а пасля таго як у красавіку 1917 г. ЗША аб'явілі вайну Германіі, іх вырашылі зрабіць ваеннапалоннымі. У адказ на патрабаванне скласці зброю і стаць ваеннапалонным капітан і каманда кананеркі ўзарвалі карабель, некалькі маракоў загінулі, а выжыўшых 353 членаў каманды нямецкай нацыянальнасці 29 красавіка 1917 г. накіравалі ў ЗША як ваеннапалонных[7][8]. Некаторых іншых членаў каманды, якія не былі немцамі, трымалі на Гуаме да канца вайны. Падобным чынам ў лістападзе 1914 г. на Гавайскіх астравах была інтэрніраванна і потым паланёна каманда германскага крэйсера «Гайер»[9][10]. Такім жа чынам былі інтэрніраванны яшчэ некалькі германскіх ваенных караблёў. Калі ЗША далучыліся да вайны з Германіяй, інтэрніраванных маракоў у якасці ваеннапалонных перавялі ў форты Дуглас, Огленторп і Макферсан да канца вайны. Інтэрніраванні падчас Другой сусветнай вайныПасля таго як японская авіяцыя разбамбіла ваенную базу ЗША ў Перл Харбр прэзідэнт ЗША Ф. Д. Рузвельт падпісаў некалькі пракламацыі аб абмежаванні свабод «патэнцыяльна небяспечных чужынцаў» (alien enemies — літаральна «імігранты-ворагі». Пракламацыя 2526 была накіравана супраць імігрантаў з Германіі і германскіх грамадзян, якія знаходзіліся на тэрыторыі ЗША[11]. У лютым 1942 г. прэзідэнт Рузвельт падпісаў Загад 9066, паводле якога «патэнцыяльна небяспечныя чужынцы» павінны былі быць дэпартаваны з пэўных зон ваеннага кантролю. У выніку такой палітыкі больш за 11000 імігрантаў з Германіі і некаторыя амерыканскія грамадзяне нямецкага паходжаня былі інтэрніраванны. У некаторых выпадках сем'ям не дазвалялі жыць разам. Сярод затрыманых «патэнцыяльна небяспечных чужынцаў» нямецкага паходжання былі нямецкія яўрэі і немцы экстрадыраванныя з краін Лацінскай Амерыкі. Частку інтэрнаваных немцаў трымалі толькі да канца вайны, а некаторым далі свабоду толькі ў 1948 г[12]. Інтэрнаваныя немцы размяшчаліся пераважна ў лагерах і цэнтрах «Крыстал Сіці», «Кенедзі», «Сігавіль» (штат Тэхас), «Бландзінг» (штат Фларыда), «Стрынгтаўн» (штат Аклахома), «Форт Лінкальн» (Паўночная Дакота) і «Кэмп Форэст» (Тэнэсі). У 2000-х гг. мелі месца пэўныя дзеянні з боку Кангрэса і грамадскасці ЗША накіраваныя на вывучэнне праблемы інтэрніравання немцаў падчас Другой сусветнай вайны. Так Сенат ў 2007 г. прыняў закон аб вывучэнні стасунку дзяржавы да розных этнічных груп падчас Другой сусветнай вайны («Wartime Treatment Study Act») [13]. Але ніякія законы аб рэабілітацыі ці выплаце кампенсацый інтэрніраванным асобам прыняты не былі. Таксама ў ЗША з 2005 г. дзейнічае Кааліцыя інтэрніраванных амерыканцаў нямецкага паходжання («German American Internee Coalition»), мэта якой папулярызацыя ведаў па гісторыі інтэрніравання амерыканскіх немцаў і дабіцца афіцыйнага прызнання ўрадам ЗША такіх стасункаў як парушэнняў правоў чалавека.[14]. Падобныя адукацыйныя мерапрыемствы ажыццяўляюцца і іншымі арганізацыямі.[15]. Гл. таксама
Зноскі
Дадатковая літаратура і крыніцыПа Першай сусветнай вайне
Па Другой сусветнай вайне
Па стасунку да немцаў у ЗША падчас абедзвюх войн з Германіяй
Спасылкі ў Інтэрнеце |
Portal di Ensiklopedia Dunia