Інтэрніраванне італьянцаў у ЗШАТэрмін Інтэрніраванне італьянцаў у ЗША прымяняецца да практыкі інтэрніравання неграмадзян італьянскага паходжання, якія пражывалі на тэрыторыі ЗША падчас Другой сусветнай вайны. У адрозненне ад японцаў ЗША, якія таксама прайшлі праз інтэрніраванне, італьянцы не атрымалі кампенсацыі ад дзяржавы[1]. Але ўлады ЗША інтэрніравалі толькі тых італьянцаў, якія не паспелі атрымаць амерыканскае грамадзянства[2]. У 2010 г. штат Каліфорнія афіцыйна папрасіў прабачэння за парушэнні правоў італьянскіх эмігрантаў[3]. Пасля таго як пачалася Другая сусветная вайна, ФБР ЗША пачало складаць спіс патэнцыяльна небяспечных чужынцаў, якіх было трэба арыштаваць у небяспечны для краіны момант[4]. Згодна з Пракламацыяй 2527 прэзідэнта ЗША Ф. Д. Рузвельта, кожны імігрант з Італіі ва ўзросце ад 14 год, які не паспеў прайсці працэдуру натуралізацыі, аб’яўляўся «патэнцыяльна небяспечным чужынцам» (alien enemy — літаральна «імігрант з варожай краіны»)[5]. Ніякіх выключэнняў для палітычных бежанцаў ці ідэйных антыфашыстаў не было зроблена. Адпаведна загаду 9066, патэнцыяльна небяспечныя чужынцы мелі быць ізаляваны і выключаны з зон, дзе яны патэнцыяльна маглі ажыццяўляць сабатаж, шпіянаж ці тэрарызм. Да чэрвеня 1942 г. ФБР арыштавала 1521 італьянца, якія не паспелі атрымаць грамадзянства ЗША, але інтэрніраваны былі толькі прыкладна 250 чалавек. У кастрычніку 1942 г. стаўленне ўрада ЗША да італьянскіх імігрантаў палепшылася, і многія абмежаванні па пракламацыях 2525 і 2527 былі зняты[6]. 8 верасня 1943 г. Італія капітулявала, і гэта стала прычынай вызвалення інтэрніраваных італьянскіх імігрантаў у ЗША. 7 лістапада 2000 г. Кангрэс ЗША прыняў «Акт аб парушэнні грамадзянскіх правоў амерыканскіх італьянцаў падчас вайны». У гэты ж дзень генеральны пракурор ЗША перадаў справаздачу з падрабязным апісаннем дзеянняў улады Злучаных Штатаў супраць італьянскіх імігрантаў Кангрэсу[7]. Былі прыняты некаторыя іншыя меры па рэабілітацыі італьянцаў, якія прайшлі інтэрніраванне падчас Другой сусветнай вайны[8]. Гл. таксама
Зноскі
Дадатковая літаратура і крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia