Іспана-амерыканская вайна
Іспана-амерыканская вайна 1898 г. прадстаўляе сабой баявыя дзеянні паміж арміяй ЗША і кубінскімі паўстанцамі з аднаго боку і арміяй Іспаніі з другога, якія вяліся на в. Куба і ля Філіпінскіх астравоў з красавіка па жнівень. Напярэдадні вайныЗлучаныя Штаты да канца ХІХ ст ўжо сталі магутнай дзяржавай. Распаўсюджваліся ідэі пераўтварэння краіны, якая сама нарадзілася ў барацьбе за незалежнасць ад метраполіі, ў каланіяльную дзяржаву. У 1895 г. на Кубе пачалася партызанская вайна за незалежнасць ад Іспаніі. У ЗША было шмат прыхільнікаў кубінскіх паўстанцаў, супраць якіх іспанцы падчас выкарыстоўвалі жорсткія метады барацьбы, ў тым ліку і канцлагеры, але больш за 3 гады Злучаныя Штаты як дзяржава захоўвалі нейтралітэт. Сітуацыя змянілася, калі ў 1898 г. ў гаванскім парту пры няясных абставінах быў знішчаны ваенны карабель «Мэн» разам з 250 амерыканскімі маракамі. Пасля гэтага прэзідэнт ЗША Кліўленд яшчэ некалькі месяцаў спрабаваў захаваць нейтралітэт, але грамадства патрабавала адпомсціць за загінуўшых амерыканцаў і прэзідэнт аб'явіў вайну Іспаніі. Баявыя дзеянніВайна ЗША з Іспаніяй цягнулася 4 месяцы і была для Злучаных Штатаў «маленькай перамаганоснай вайной». На Кубу быў выкінуты марскі дэсант, які разам з мясцовымі партызанамі паспяхова перамог сухапутныя іспанскія войскі. Адначасова флот ЗША хутка разграміў іспанскі флот у Карыбскім моры. Яшчэ адна сур'ёзная перамога была атрымална на Філіпінах. 6 караблёў ВМФ ЗША пад камандаваннем Джорджа Дзюі зрабіла нечаканы налёт на іспанскія ваенныя караблі ў адным з галоўных філіпінскіх партоў. Эфект нечаканасці даў амерыканцам знішчыць усе караблі ворага і не страціь аніводнага матроса[1]. Вынікі вайныЗгодна мірнаму пагадненню, якое падпісалі Іспанія і ЗША 10 снежня 1898 г., пад кантроль Злучаных Штатаў пераходзілі: Куба, Пуэрта-Рыка і Гуам.[2] За 20 млн долараў кампенсацыі Іспанія аддала ЗША Філіпіны[3]. Такім чынам Іспанія губляла апошнія калоніі ў Заходнім паўшар'і. Паражэнне ў гэтай вайне нанесла пэўны адбітак на нацыянальную самаацэнку іспанцаў. Узнік нават тэрмін «пакаленне 98 года». ЗША, наадварот, зрабіліся каланіяльнай дзяржавай. Трэба адзначыць, што ўмовы мірнага пагаднення дазвалялі толькі часовы ваенна-адміністрацыйны кантроль ЗША на Кубе. У 1902 г. амерыканскія войскі пакінулі «востраў свабоды» аднак Куба знаходзілася пад фактычным кантролем Злучаных Штатаў да рэвалюцыі 1959 г. і ўсталявання ўлады Ф.Кастра. Падобным чынам, пераход Філіпінскіх астравоў пад кантроль ЗША не прынёс больш свабоды філіпінцам. На працягу прыкладна 10 гадоў амерыканская адміністрацыя на Філіпінах вяла барацьбу з мясцовымі змагарамі за незалежнасць. Некаторая аўтаномія была дадзена Філіпінам пад ціскам руху барацьбітоў за незалежнасць, але канчаткова краіна стала незалежнай дзяржавай толькі ў 1946 г. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia