Інфамышка (конкурс)Гульня-конкурс «Інфамышка» — інтэлектуальны конкурс, які штогод арганізуе Беларуская асацыяцыя «Конкурс» сумесна з Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Упершыню конкурс быў праведзены ў маі 2008 года. Аб конкурсеАгульныя палажэнніГульня-конкурс «Інфамышка»[1] праводзіцца з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння інфарматыкі. Конкурс праводзіцца згодна з правіламі міжнароднага матэматычнага конкурсу «Кенгуру». У адрозненне ад алімпіяд, удзельнікамі конкурсу «Інфамышка» могуць быць усе вучні 3—11 класаў. Папярэдні адбор удзельнікаў не праводзіцца. Удзел у конкурсе платны. Арганізацыйныя ўзносы расходуюцца на арганізацыю конкурсу, набыццё прызоў. Правілы правядзення конкурсуКонкурс праводзіцца ў тых школах, ліцэях, гімназіях, дзе навучаюцца ўдзельнікі, у адзін і той жа дзень, у адзін і той жа час. Работа непасрэдна над заданнем працягваецца роўна 1 гадзіну 15 хвілін. У час выканання задання ўдзельнікам забараняецца карыстацца камп’ютарамі, калькулятарамі, даведачнай літаратурай, падручнікамі, канспектамі і г. д. Кожны ўдзельнік выконвае заданне самастойна. Удзельнікам конкурсу прапануецца заданне з 30 пытанняў. Кожнае пытанне мае 5 варыянтаў адказу, сярод якіх толькі адзін дакладны. На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў. За кожны дакладны адказ, у залежнасці ад складанасці пытання, удзельніку налічваюцца 3, 4 ці 5 балаў. За кожны недакладны адказ аднімаюцца адпаведна 3/4, 1 ці 5/4 бала. За адсутнасць адказу балы не налічваюцца і не аднімаюцца. Складанасць пытанняў вызначаецца па колькасці ўдзельнікаў, што адказалі на іх дакладна. 10 найбольш лёгкіх пытанняў ацэньваюцца па 3 балы, 10 найбольш цяжкіх пытанняў ацэньваюцца па 5 балаў, астатнія 10 пытанняў ацэньваюцца па 4 балы. Пераможцы конкурсу вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. Максімальная колькасць балаў, што можа набраць удзельнік, — 150. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаўУ конкурсе няма прайграўшых. Незалежна ад выніку, кожны ўдзельнік атрымлівае прыз «для ўсіх». Прадугледжана дадатковае заахвочванне ўдзельнікаў, што паказалі лепшыя вынікі ў сваіх раёнах (гарадах), вобласцях і краіне. Выніковыя пратаколы і прызы ўручаюцца ўдзельнікам конкурсу праз раённыя (гарадскія) і школьныя аргкамітэты праз 2-3 месяцы пасля даты правядзення конкурсу. Камандныя вынікі паміж класамі, школамі, раёнамі і вобласцямі не падводзяцца. Колькасць удзельнікаў конкурсуЗа кароткі час конкурс набыў шырокую вядомасць і папулярнасць у беларускіх школьнікаў і педагагічнай грамадскасці краіны[крыніца?]. У конкурсе «Інфамышка-2010» прынялі ўдзел 34370 вучняў з 2265 устаноў адукацыі 146 раёнаў (гарадоў) Беларусі[1]. ПрызыКожнаму ўдзельніку ўручаецца пасведчанне ўдзельніка конкурсу «Інфамышка», кнігі ці дыскі па інфарматыцы, значкі, календары. Удзельнікі конкурсу, якія паказалі лепшыя вынікі ў краіне, у абласцях і раёнах, узнагароджваюцца адпаведнымі сувенірнымі медалямі. Кнігі па інфарматыцы — прызы ўдзельнікам конкурсу «Інфамышка»: Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia