Беларуская асацыяцыя «Конкурс»Беларуская асацыяцыя «Конкурс» — грамадскае аб’яднанне, мэтай дзейнасці якога з’яўляецца папулярызацыя ведаў сярод школьнікаў, у вобласці дакладных, прыродазнаўчых і гуманітарных навук рознымі сродкамі, у прыватнасці праз арганізацыю інтэлектуальных конкурсаў. Конкурсы Беларускай асацыяцыі «Конкурс»
Асноўныя правілы правядзення конкурсаўІнтэлектуальныя конкурсы асацыяцыі «Конкурс» праводзяцца па правілах міжнароднага матэматычнага конкурсу «Кенгуру». Конкурсы арганізуюцца Беларускай асацыяцыяй «Конкурс» сумесна з Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У адрозненне ад алімпіяд, удзельнікамі дадзеных конкурсаў могуць быць усе жадаючыя. Папярэдні адбор удзельнікаў не праводзіцца. Конкурс праходзіць у школах, ліцэях, гімназіях, дзе навучаюцца ўдзельнікі, у адзін і той жа дзень, у адзін і той жа час. У конкурсах няма прайграўшых. Незалежна ад выніку кожны ўдзельнік атрымлівае прыз «для ўсіх». Прадугледжана дадатковае ўзнагароджанне ўдзельнікаў, што паказалі найлепшыя вынікі ў сваіх раёнах (гарадах), вобласцях і сярод удзельнікаў кожнага конкурсу ў краіне. Конкурсы платныя. Арганізацыйныя ўзносы трацяцца на арганізацыю і правядзенне конкурсаў, набыццё прызоў. Зноскі
У Сеціве
|
Portal di Ensiklopedia Dunia