Іосіф Іванавіч Дзякаў
Іосіф Іванавіч Дзякаў (4 красавіка 1903 — 11 студзеня 1984) — старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяІосіф Дзякаў нарадзіўся 22 сакавіка (па новаму стылю — 4 красавіка 1903 года ў Гомелі. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. У 1922 годзе кончыў пяхотную школу імя СНК БССР. У 1939 годзе скончыў Вышэйшую сельскагаспадарчую школу, пасля чаго працаваў у Бярозаўскім райкаме ВКП(б) Брэсцкай вобласці. У студзені 1942 года Дзякаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. Прыймаў удзел у баях на Заходнім, Цэнтральным, 3-м Беларускім, 1-м Украінскім франтах. У 1943 годзе скончыў курсы палітсаставу Заходняга фронту. Да чэрвеня 1944 года старэйшы лейтэнант Дзякаў быў парторгам батальёна 494-а стралковага палка 174-й стралковай дывізіі 31-й арміі 3-а Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Беларускай ССР[1]. 23 чэрвеня 1944 года ў баі за вышыню ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці, Дзякаў павёўшы за сабой байцоў, уварваўся ў варожую траншэю, знішчыўшы ў рукапашнай схватцы 15 салдат і афіцэраў ворага, а таксама падарваў гранатай варожы кулямёт. 15 ліпеня 1944 у ходзе баёў за вызваленне Гродна Дзякаў, замяніўшы сабой камандзіра роты, які быў паранены, павёў сваіх байцоў у атаку, асабіста знішчыўшы каля 80 салдат і афіцэраў ворага[1]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы лейтэнанат Іосіф Дзякаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і Медаля «Залатая Зорка» за нумарам 6502[1]. У 1945 годзе ў званні старэйшага лейтэнанта Дзякаў быў звольнены ў запас. Жыў у Гомелі, знаходзіўся на партыйнай рабоце. Памер 11 студзеня 1984 года, пахаваны ў Гомелі[1]. Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, двумя ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia