Іосіф Іосіфавіч Васілеўскі
Іосіф Іосіфавіч Васілеўскі (25 лістапада (8 снежня) 1911, Данецк — 20 красавіка 1994) — рускі паэт[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў сям'і рабочага[2]. Скончыў аршанскія педагагічныя курсы ў 1930, тэатральна-драматычныя курсы ў Мінску ў 1932 годзе[2]. Працаваў акцёрам Віцебскага тэатра драмы, супрацоўнікам газеты «Ленінскі прызыў» у Оршы, акцёрам-байцом тэатра Беларускай ваеннай акругі, акцёрам тэатраў у Смаленску, Жытоміры, Бранску, Днепрадзяржынску, Ленінагорску, Усць-Каменагорску, Разані, Іжэўску, Калузе[2]. ТворчасцьДрукаваўся з 1932 года. Аўтар зборнікаў вершаў, вершаваных кніг для дзяцей. Пераклаў на рускую мову творы многіх беларускіх паэтаў, у тым ліку Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі і іншых[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1957)[2]. Бібліяграфія
УзнагародыУзнагароджаны медалямі СССР, Ганаровай граматай Прэзідыума ВС БССР[2]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia