Іосіф Іосіфавіч Жыновіч
Іо́сіф Іо́сіфавіч Жыно́віч (Жыдовіч) (14 мая 1907, в. Арэшкавічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя, цяпер ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, Беларусь — 13 студзеня 1974, Мінск) — музыкант-цымбаліст, дырыжор, кампазітар і педагог , народны артыст БССР (1955) і СССР (1968), прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР. БіяграфіяІосіф Жыновіч нарадзіўся 14 мая 1907 г. у вёсцы Арэшкавічы ў сям'і земляроба. Да 15-гадовага ўзросту ён жыў у Арэшкавічах. У 1922 г. юнака прынялі салістам-цымбалістам у БДТ-1 (зараз тэатр імя Я. Купалы ў Мінску). Іосіф прадоўжыў адукацыю ў мінскай школе № 11 (цяпер № 42). У 1927 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Вучобу ў БДУ спалучаў з вучобай у Мінскім музычным тэхнікуме. ![]() У 1930 г. кіраўнік, у 1938—1941 гг. саліст, канцэртмайстар і педагог створанага Дзяржаўнага ансамблю народных інструментаў БССР. У 1931 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. У 1935 г. быў выключаны з кансерваторыі за тое, што яго бацькі «кулакі». Бацькі незадоўга да гэтага былі пазбаўленыя выбарчых правоў, а пасля высланыя з канфіскацыяй маёмасці. Сам Іосіф змяніў прозвішча на Жыновіч. Тэарэтыка-кампазітарскае аддзяленне Беларускай кансерваторыі скончыў у 1941 годзе. У 1939 г. адбыўся Першы Усесаюзны агляд выканаўцаў на народных інструментах, лаўрэатам якога стаў І. І. Жыновіч (другая прэмія). Падчас вайны быў накіраваны ў Казахскую філармонію, адкуль у складзе канцэртнай брыгады выязджаў на фронт. Пасля вайны вярнуўся ў Мінск. З 1946 г. Жыновіч прызначаны мастацкім кіраўніком і дырыжорам Дзяржаўнага народнага аркестра БССР (з 1974 г. імя Жыновіча). У Беларускай кансерваторыі Жыновіч заснаваў клас цымбалаў і кафедру народных інструментаў, загадваў ёю да 1963 года. Сярод яго вучняў В. А. Бурковіч ТворчасцьНапісаў музычныя творы: «Беларуская мелодыя» для ансамбля цымбалаў і 2 арфаў, «Сказ-быліна аб зямлі беларускай», канцэртныя апрацоўкі народных танцаў «Лявоніха» і «Мікіта». Пераклаў для цымбалаў п'есы І. Штрауса, Ф. Шапена, Г. Вяняўскага, Ф. Крэйслера, В.-А. Моцарта, сімфаньеты «Беларускія карцінкі» М. Чуркіна, фіналы першага канцэрта для фартэпіяна з сімфанічным аркестрам і серэнады для струннага аркестра П. Чайкоўскага, фартэпіянныя п'есы «У манастыры» з «Маленькай сюіты» А. Барадзіна і «Багатырскія вароты» з «Карцінак з выстаўкі» М. Мусаргскага, многія іншыя творы замежнай класікі і савецкай музыкі. Ушанаванне памяціУ Мінску на доме, дзе жыў І. Жыновіч, усталявана мемарыяльная дошка. У яго гонар названая адна з вуліц у мінскім мікрараёне Дамброўка. Зноскі
Спасылкі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia