Арэшкавічы (Пухавіцкі раён)
Арэ́шкавічы[1] (трансліт.: Areškavičy, руск.: Орешковичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 75 км ад Мінска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Свіслач. НазваНазва вёскі напэўна паходзіць ад уласнага імя Арэшка, або адпаведнага патроніма (імя па бацьку, прозвішча). Таксама ёсць версія, што назва паходзіць ад арэшніка, якога шмат расло ў ваколіцах вёскі. ГісторыяРанняя гісторыяУпершыню Арэшкавічы, што тады належалі Слушкам, упамінаюцца пад 1560 годам у інвентары Свіслачы[2][3]. Прыватная вёска ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1599 годзе сяло, 29 дымоў, былі бабровыя гоны на рацэ Свіслач, у тым жа годзе Крыштаф Слушка перадаваў маёнтак Адаму Храбтовічу. У 1647 годзе Арэшкавічы перайшлі ва ўладанне Скіндэраў[3]. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе ёсць царква Покрыва Багародзіцы, карчма. У 1886 годзе на базе царкоўна-прыходскай школы адкрыта школа граматы, у якой у 1890 годзе вучылася 6 хлопчыкаў. У 1897 годзе была царква, піцейны дом, у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1912 годзе адкрыта 1-класнае земскае народнае вучылішча. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені (навучалася 50 хлопчыкаў, 13 дзяўчынак). У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Арэшкавічы», працавала кузня. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. З 1960 года да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[4]. Насельніцтва
ІнфраструктураКультура і грамадства
МедыцынаФельчарска-акушэрскі пункт. Славутасці
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia