Іосіф Іпалітавіч Жылінскі
Іосіф Іпалітавіч Жылі́нскі[1] (1834 — 1916) — геадэзіст. БіяграфіяУ 1840-я гады яго бацька, Гіпаліт Жылінскі (1800—1882), набыў на Ашмяншчыне маёнтак Дакурнішкі. Нарадзіўся ў Троках, што тады ўваходзілі ў склад Віленскай губерніі. Скончыў Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін (1854). Праслухаў тэарэтычны курс па геадэзіі на геадэзічным аддзяленні Мікалаеўскай акадэміі Генштаба і прайшоў практыку ў Пулкаўскай абсерваторыі. Навуковая дзейнасцьУ 1863—1873 гг. кіраваў градусным вымярэннем дугі паралелі 52 градусы паўночнай шыраты (на Беларусі гэта прыблізна па лініі Брэст — Пінск — Мазыр — Гомель). У 1881—1893 гг. кіраваў трыянгуляцыяй заходняй тэрыторыі Расійскай імперыі. У 1873—1898 гг. узначальваў Заходнюю экспедыцыю па асушэнні балот Палесся. Пазней, маючы за плячыма палескі вопыт, Жылінскі паспяхова кіраваў меліярацыяй забалочаных земляў Маскоўскай, Разанскай, Уладзімірскай губерняў Расіі. Удзельнічаў у астранома-геадэзічных работах за мяжою. Заходняя экспедыцыяУ траўні 1872 года была створана камісія «для даследавання стану сельскай гаспадаркі», якая прыйшла да высновы, што «асушэнне балотаў вельмі патрэбнае ў Пецярбургскай, Наўгародскай, Цвярской, Яраслаўскай, Мiнскай i Валынскай губернях». У 1873 годзе Жылінскі ўзначальвае Заходнюю экспедыцыю на Палессі, якая павінна была ахапіць тэрыторыю плошчай каля 9 млн гектараў. Ён меў намер, "скачаваўшы прычыны, якія выклікаюць ўзнікненне балот, дасягнуць больш раўнамернага размеркавання вільгаці і такім чынам вызваліць забалочаныя абшары ад лішкаў вады". Гэты праект не меў аналагаў у свеце. Работы па асушэнню Палесся пачаліся ў 1874 і працягваліся каля 20 гадоў. Больш за 2,5 млн. дзесяцін (2,73 млн.га.) балот было ператворана ў культурныя зямлі, было пабудавана 4367 вёрст каналаў, 549 мастоў, 30 шлюзаў. На ўсё гэта сышло больш за 2,8 млн рублёў.[2] У 1883 годзе Жылінскім былі закладзеныя вопытныя пасевы на нізінным балоце ва ўрочышчы Васілевіцкая павета, дзе выпрабоўваўся метад вырошчвання змяшанай культуры з выкарыстаннем навезенага мінеральнага грунту. Адначасова праводзіліся даследаванні па вырошчванню на меліяраваных землях азімых і яравых культур, кармавых траў і гародніны, "каб на справе паказаць палескаму селяніну спосабы і прыёмы распрацоўкі балот пад ворыва і агароды, добрым прыкладам выклікаць у яго ахвоту да пераймання". У выніку працы Заходняй экспедыцыі на меліяраваных землях аздаравіўся клімат, страцілі эпідэмічны характар хваробы, практычна знікла гідкая хвароба каўтун. У 1903 годзе генерал І. І. Жылінскі пісаў: «Зробленыя да гэтага часу каналізацыйныя работы на Палессі можна лічыць дастатковымі пры цяперашніх эканамічных умовах, па меры ж змены гэтых умоў, па меры павелічэння насельніцтва і культуры краіны, будзе з'яўляцца непазбежнай неабходнасць пашырэння сеткі каналаў. Нельга разглядаць працу цалкам завершанай — пачатак для такога роду працы ў будучыні толькі пакладзены». Стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia