Троцкі павет (Расійская імперыя)
Троцкі павет (руск.: Трокский уезд, літ.: Trakų apskritis) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віленскай, Літоўскай і Літоўска-Віленскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гадах. Цэнтр — горад Трокі. ГісторыяТроцкі павет у складзе Віленскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расіі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет увайшоў у склад Літоўскай губерні, у 1801 — у склад Літоўска-Віленскай (з 1840 — Віленскай). У 1920 годзе павет адышоў да Польшчы. НасельніцтваПаводле дадзеных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 203,4 тыс. чал. У тым ліку літоўцы — 58,1 %; беларусы — 15,7 %; палякі — 11,3 %; яўрэі — 9,5 %; рускія — 4,6 %. У павятовым горадзе Трокі пражывала 3240 чал.[1] Адміністрацыйны падзелУ 1913 годзе ў павеце было 16 валасцей[2]:
Ураднікі паветаЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia