Іосіф Абрамавіч Шульман
Іосіф Абрамавіч Шульман (1912—1990) — беларускі рэжысёр дакументальных, навукова-папулярных і ігравых фільмаў. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964). Член УКП(б) з 1940 года. БіяграфіяЗ 1930 года пасля заканчэння Магілёўскага педагагічнага тэхнікума працаваў настаўнікам у вёсцы Мілашоўка Магілёўскай вобласці. У 1936 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа і стаў рэжысёрам кінастудыі «Савецкая Беларусь» (цяпер «Беларусьфільм»). У час Вялікай Айчыннай вайны служыў штурманам і стралком у ВПС. 24 кастрычніка 1941 года цяжка паранены. У 1980 годзе яго сын эмігрыраваў у Канаду. Для ўладаў гэта было здрадай. Яго выклікалі ў ЦК, пазбавілі ўсіх званняў і рэгалій і забаранілі займацца сваёй прафесіяй. Яму рэкамендавалі не размаўляць з сынам. Ён эміграваў з СССР, з’ехаў у Аўстралію з сям’ёй дачкі, дзе і прайшлі яго апошнія гады. Узнагароды
Фільмаграфія
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia