Строгая жанчына
«Строгая жанчына» — мастацкі фільм рэжысёра Іосіфа Шульмана, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1959 годзе. Сцэнарыст: Міхась Блісцінаў. Аператар: Георгій Удавенка. Кампазітар: Дзмітрый Лукас. Мастак: Уладзімір Белавусаў. Прэм’ера: чэрвень 1959 (Мінск), 26 кастрычніка 1959 (Масква). СюжэтШмат цяжкасцяў выпала на долю старшыні сельсавета Хрысціны Жалюк з першых дзён працы. Першая сесія сельсавета зрываецца па віне старшыні калгаса Спірыдона Жылінкі, які прыкінуўся хворым і не з’явіўся на пасяджэнне. Дачка Хрысціны Юлька абвінавачаная ў смерці цялятаў і адхіленая ад працы. Інтрыгі пляце супраць Хрысціны і былы старшыня сельсавета Макар Шульга, які працуе зараз у райцэнтры. Жалюк выяўляе, што Жылінка і Шульга займаліся ашуканствам, завышалі ўраджаі некаторых культур. Правяраць факты па яе заяве прыязджае… Шульга. А ў гэты час у Хрысціны асабістая драма. Яе муж, якога лічылі загінулым на фронце героем, аказваецца жывым, але нікчэмным, страціўшым гонар чалавекам. На пасяджэнні сельсавета Шульга выступае з «выкрыццём». Народ пратэстуе супраць спробы ўзвесці паклёп на добрую жанчыну. Не менш драматычны лёс дачкі Хрысціны, Юлькі. Палюбіла яна на сваю бяду шалапутнага Сямко, сына самагоншчыцы Сцепаніды. Але пад уплывам Хрысціны і яе дачкі Сямён парывае з маці і сыходзіць з яе дома. Акцёры
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia