Іосіф Аляксандравіч Сярэ́браны[5] (12(25) красавіка1907 — 12 жніўня1979) — савецкі мастак-жывапісец і педагог. Член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР (1947). Народны мастак СССР (1977).
Біяграфія
Магіла І. А. Сярэбранага на Серафімаўскіх могілках Санкт-Пецярбурга
З 1947 года І. А. Сярэбраны член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР. Быў членам Саюза мастакоў СССР, Ленінградскага Саюза мастакоў[7]. Абіраўся старшынёй праўлення Ленінградскага Саюза мастакоў (1954—1957)[7].
Памёр 12 жніўня 1979 года ў Ленінградзе. Пахаваны на Серафімаўскіх могілках.
Творчасць
Іосіф Аляксандравіч Сярэбраны аўтар партрэтаў, плакатаў, тэматычных карцін, твораў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. У мастацкіх выстаўках прымаў удзел з 1925 года.
Сярод прац мастака:
тэматычныя карціны — «Выступленне У. І. Леніна на другім Усерасійскім з’ездзе Саветаў» (1938), «С. М. Кіраў у Томскай турме» (1939), «На пятым (Лонданскім) з’ездзе РСДРП» (1942), «18 студзеня 1943 года (прарыў блакады ў Ленінградзе)» (разам з У. А. Сяровым і А. А. Казанцавым, 1943), «Ладага — дарога жыцця» (1943—1944), «Канцэрт Ленінградскай філармоніі ў 1942 годзе» (1957);
партрэты — партызана В. С. Цімачова (1943), дачкі (1946), стаханаўца, сталявара Кіраўскага завода Канавалава (1949), кампазітараў В. П. Салаўёва-Сядога (1950) і Д. Д. Шастаковіча (1964), хірурга П. Купрыяновіча (1965), С. Рыхтэра, групавы партрэт «Партызаны-лесгафтаўцы пасля баявой аперацыі» (1942), «А. М. Горкі ў Петрапаўлаўскай крэпасці ў 1905 годзе» (1953)і іншыя;
плакаты — «Будзь пільны!»(1941), «Бі мацней, сынок!», «Рускі народ ніколі не будзе стаяць на каленях» і «Накася, выкусі!» (абодва ў 1943), «А ну, узялі!..» (1944) і іншыя.
Сере́бряний Йосип Олександрович // Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985. — Т. 10: Салют — Стоговіз −1983. — С. 127. — 543, [1] с., [36] арк. іл. : іл., табл., портр., карти + 1 арк с. — 50 000 экз. (укр.)
Сере́бряный Иосиф Александрович // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 300—301. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Сере́бряный Иосиф Александрович // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 226. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)
Серебряный Иосиф Александрович // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. — С. 31, 573. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1. (руск.)