Іосіф Васілевіч Воўк-Левановіч
Іосіф Васілевіч Воўк-Левановіч (6 лістапада 1891, хутар Лявонаўка, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Асіповіцкі раён Магілёўскай вобл. — 2 лютага 1938, Арэнбург, НКУС) — беларускі мовазнавец. БіяграфіяУ 1911 скончыў Бабруйскую гімназію і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. З пачаткам 1-й сусветнай вайны пайшоў добраахвотнікам у войска. Быў паранены. У лютым 1918 дэмабілізаваўся, вярнуўся на Радзіму. Тут перажыў нямецкую і польскую акупацыі. Выкладаў у Бабруйскай і Клецкай гімназіях рускую і лацінскую мовы. У жніўні 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Дэмабілізаваўся ў 1922. Скончыў Петраградскі ўніверсітэт (1923). Прыехаў у Мінск, дзе выкладаў беларускую мову ў польскім і яўрэйскім педтэхнікумах. З лютага 1924 у БДУ на кафедры гісторыі беларускай мовы. Адначасова з 1927 навуковы сакратар Камісіі па ўкладанні гістарычнага слоўніка беларускай мовы Інбелкульта. У 1929—1930 працаваў у Інстытуце мовазнаўства БелАН. Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў — гісторыя беларускай мовы і беларуская дыялекталогія. У верасні 1930 вымушаны выехаць з Беларусі. Працаваў у Саратаве ва ўніверсітэце, з 1931 — у педінстытуце. У 1934 годзе быў арыштаваны мясцовым прадстаўніцтвам ДПУ, знаходзіўся пад вартай на працягу 3–х месяцаў, але адпушчаны без прад’яўлення абвінавачванняў. Хутка пераехаў у Арэнбург, жыў па адрасе: вул. Савецкая, 21. З верасня 1934 года прыступіў да працы ў Арэнбургскім педагагічным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедры рускай мовы і літаратуры. 17 верасня 1937 года арыштаваны органамі НКУС па Арэнбургскай вобласці, беспадстаўна абвінавачаны ва ўдзеле ў «контрэвалюцыйнай, тэрарыстычнай і дыверсійна–шкодніцкай арганізацыі». Уключаны ў спіс асоб, якія падлягаюць рэпрэсіям па 1–й катэгорыі[1]. 2 лютага 1938 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу, які неадкладна быў выкананы. Творы
Памяць21 снежня 2021 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбыўся круглы стол «І. В. Воўк-Левановіч і беларуская гістарычная лексікаграфія 20-х гг. ХХ ст.», прымеркаваны да 130-годдзя нараджэння вучонага і да 100-годдзя Iнстытута беларускай культуры[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia