Іосіф Вікенцьевіч Казлоўскі
Іосіф Вікенцьевіч Казло́ўскі[1] (нар. 12 сакавіка 1928) — урач, вучоны ў галіне тэрапіі і курорталогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1975). БіяграфіяНарадзіўся на хутары Кунцаўшчына (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1951 годзе скончыў лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. У 1962 годзе скончыў завочную аспірантуру пры ім і абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1973 года працуе ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Да 1996 года займаў пасаду загадчыка кафедры шпітальнай хірургіі, з 1996 года — прафесар гэтай кафедры, з 1 верасня 2015 года — прафесар кафедры ўнутраных хвароб № 3[2]. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па лячэнні хвароб жоўцевых шляхоў, печані, страўніка. Аўтар і сааўтар 189 публікацый і аўтар 3 навучальных дапаможнікаў[2]. Сааўтар шэрагу патэнтаў[3]. Пад кіраўніцтвам І. В. Казлоўскага абаронены 6 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый[2]. Сярод публікацый:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia