Іосіф Карлавіч Здановіч
Іосіф (Язэп) Карлавіч Здановіч (8 (20) сакавіка 1898, м. Сялец Пружанскага павета Гродзенскай губерні, Расійская імперыя — ?) — беларускі і рускі музыказнавец, фалькларыст. БіяграфіяІосіф Здановіч нарадзіўся 8 (20) сакавіка 1898 ў мястэчку Сялец Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў у дзіцячым прытулку. У 1918—1923 гадах у Чырвонай Арміі, служыў у ваенных аркестрах. У 1919—1922 гадах І. К. Здановіч вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі. У 1926 годзе скончыў музычна-этнаграфічныя курсы пры Дзяржаўным інстытуце музычнай навукі ў Маскве. У 1930—1933 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута, адначасова выкладчыкам у Маскоўскай кансерваторыі, дзе выкладаў студэнтам практыку збірання і запісу народных песень. У 1933—1951 гадах працаваў у Цэнтральным дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў, адначасова ў 1934—1941 гадах па сумяшчальніцтве — навуковы супрацоўнік кабінета музыкі народаў СССР Маскоўскай кансерваторыі[1]. Навуковая дзейнасцьУдзельнік шматлікіх фальклорных экспедыцый. Збіральнік песняў Берасцейшчыны. З голасу маці запісаў і апублікаваў падборку беларускіх і ўкраінскіх песняў «Народные песни местечка Селец Пружанского уезда Полесского воеводства»[2]. Зборнік дае даволі поўнае ўяўленне аб пазаабрадавай лірыцы гэтай мясцовасці, вызначаецца бездакорным густам у адборы напеваў, цікавымі этнаграфічнымі назіраннямі. Фалькларыст імкнуўся захаваць моўныя і музычныя асаблівасці песень, таму і надрукаваў песні без апрацоўкі. Творы класіфікаваны па групах: любоўныя, сямейныя, рэкруцкія і салдацкія. Найбольшая колькасць у зборніку песень пра каханне (26), але ў гэты раздзел уключаны не толькі любоўныя песні, але і пятроўскія, жартоўныя, казацкія. Яны спяваліся жанчынамі ў час працы, пры вяртанні з поля, на вечарынках і інш. Некаторыя тэксты запісаны не поўнасцю. Значную каштоўнасць маюць апісанні выканання асобных твораў, з якіх відаць, напрыклад, што выкананне песні «Загневаны» ўяўляла сабой цэлую драматызаваную гульню з танцамі, чаргаваннем спеваў мужчыны і жанчыны. Для зборніка адабраны лепшыя ўзоры беларускіх песень розных відаў і жанраў, якія характарызуюцца дэталізаванай натацыяй[1]. Песні ў запісе І. К. Здановіча неаднаразова выкарыстоўваліся беларускімі кампазітарамі. Вялікую каштоўнасць мае зборнік «Русские народные песни» (1950), складзены ім на аснове калекцыі Дзяржаўнага рускага народнага хору імя М. Пятніцкага ў архіве кінафотафонадакументаў[1]. Сачыненні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia