Пружанскі павет (Расійская імперыя)
Пружа́нскі паве́т (руск.: Пружанский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай, пасля Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. Цэнтр — горада Пружаны. ГісторыяПавет утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай, уваходзіў у склад Слонімскай губерні. У 1797 перайшоў да Літоўскай губерні, а ў 1801 — да Гродзенскай. У 1920 годзе павет паводле Рыжскага дагавора ўключаны ў склад Палескага ваяводства Другой Рэчы Паспалітай. Некалькі гмін адышлі да Беластоцкага ваяводства. Адміністрацыйны падзелУ 1886 павет налічваў 241 вясковую грамаду, 414 паселішчаў у 22 воласцях.
Валасны падзел па стане на 1886 год:
У 1913 годзе павет складалі 19 валасцей[1]:
НасельніцтваУ 1886 годзе насельніцтва складала 93 767 асоб (46 787 мужчынскага полу і 46 980 — жаночага)[2]. У 1887 годзе насельніцтва складала 110 037 асоб (55 949 мужчынскага полу і 54 088 — жаночага)[3]. У 1878 годзе на тэрыторыі павета пражывалі 104 тыс. чалавек (у тым ліку 75 тыс. сялян), з якіх 66 тысяч вызнавалі праваслаўе, 13 тысяч — каталіцтва, 14 тысяч — іўдаізм, зафіксаваныя таксама 397 пратэстантаў. Паводле перапісу 1897 года ў павеце пражывалі 139,1 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 75,5%; яўрэі — 12,8%; украінцы — 6,7%; рускія — 3,0%; палякі — 1,4%. У павятовым месце Пружаны пражывалі 7633 чалавекі[4]. Ураднікі паветаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia