Іосіф Маркавіч Максіменя
Іо́сіф Ма́ркавіч Максіме́ня (16 жніўня 1912, Старына, Капыльскі раён — 15 жніўня 1964) — Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяПрацаваў у сельскай гаспадарцы. З 1934 па 1937 г. служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у родным калгасе. У канцы 1939 г. Быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію і накіраваны на Карэльскі перашыек. 5 сакавіка 1940 г. у баі за авалоданне вышынёй «Эйрапя», якая кантралявала ўсю мясцовасць, І. М. Максіменя пад моцным кулямётным і артылерыйскім агнём прабіўся на вышыню, закідаў гранатамі варожы дот, узняў сцяг свайго палка і да падыходу падмацавання паўтары гадзіны вёў няроўны бой. 7 сакавіка 1940 г. кулямётчык І. М. Максіменя сярод першых фарсіраваў раку Вуоксу, замацаваўся на супрацьлеглым беразе і забяспечыў паспяховую пераправу батальёна, які паспешна разгарнуў далейшае наступленне. 7 красавіка 1940 года за праяўленыя мужнасць, адвагу і бясстрашша ў барацьбе з белафінамі Іосіфу Маркавічу Максіменю было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У час Вялікай Айчыннай вайны І. М. Максіменя змагаўся з нацыстамі ў партызанскай брыгадзе імя У. І. Леніна. Пасля вайны працаваў старшынёй калгаса, у Орлікаўскім лясніцтве. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1952 гг. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia