Карэльскі перашыек![]() ![]() Карэльскі перашыек — участак сушы паміж Фінскім залівам і Ладажскім возерам. Паўднёвай мяжой Карэльскага перашыйка лічыцца рака Нява, а паўночная мяжа праходзіць па лініі Выбарг — мяжа Ленінградскай вобласці і Карэліі. Геаграфічна гэта тэрыторыя прыкладна паміж 61°21’ і 59°46’ паўночнай шыраты і 27°42’ і 31°08’ усходняй даўгаты. З поўначы на поўдзень працягласць перашыйка складае 150—180 км, з захаду на ўсход 55—110 км. Найвышэйшы пункт Карэльскага перашыйка — гара Ківісюр'я[1], вышыня якой 203,7 м над узроўнем мора[2][3] (па даных пачатку XX стагоддзя — 206 м[4], паводле даных фінскіх даваенных тапографаў — 205 м[5], паводле даных Вялікай савецкай энцыклапедыі — 201 м[6]), размешчана непадалёк ад мястэчка Наважылава, ва ўрочышчы Каменная гара[7][8]. Адміністрацыйна тэрыторыя падзелена паміж Санкт-Пецярбургам (Курортны, Прыморскі, Выбаргскі, Калінінскі, Краснагвардзейскі і Неўскі (правы бераг) раёны Санкт-Пецярбурга) і Ленінградскай вобласцю (Прыазерскі, Выбаргскі і Усевалажскі раёны Ленінградскай вобласці). Гл. тасамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia