Іосіф (Сямашка)
![]() Іосіф Сяма́шка (25 снежня 1798 (5 студзеня 1799), с. Паўлаўка Ліпавецкага пав. Кіеўскай губ., цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна — 23 лістапада (5 снежня) 1868) — уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч Расійскай імперыі. БіяграфіяНарадзіўся ў сям'і уніяцкага святара. Скончыў вышэйшую вучэбную ўстанову для уніятаў — Галоўную семінарыю пры Віленскім універсітэце са ступенню магістра багаслоўя (1820). Кафедральны прапаведнік і прафесар багаслоўя Луцкай семінарыі, пасвячоны ў бязжоннага іпадыякана, потым у дыякана (1820). Засядацель Луцкай кансісторыі, пасвячоны ў святара (1821). У 1822 годзе протаіерэй, член 2-га (уніяцкага) дэпартамента рымска-каталіцкай калегіі (Санкт-Пецярбург). 3 1823 г. канонік, з 1825 — прэлат-схаласт Луцкага уніяцкага кафедральнага капітула, які заставаўся ў Пецярбургу. У 1827 годзе Іосіф Сямашка падаў расійскаму імператару запіску аб становішчы уніяцкай царквы ў Расійскай імперыі і сродках па яе далучэнні да праваслаўя. Запіска была ўхвалена Мікалаем I і стала праграмай далейшых дзеянняў. 3 1829 г. вікарны епіскап мсціслаўскі Полацкай уніяцкай архіепархіі, старшыня яе кансісторыі. Адначасова захоўваў членства, а потым старшынства ў калегіі (у 1828 годзе створана асобная Грэка-уніяцкая калегія). 3 1833 г. прызначаны Літоўскім епархіяльным грэка–каталіцкім епіскапам. На гэтай пасадзе вёў падрыхтоўчую работу па скасаванні уніі: ездзіў па епархіях, наглядаў за ўвядзеннем у храмах іканастасаў і служэбнікаў маскоўскага друку, вынішчэннем арганаў і навучаннем святароў богаслужэнню на царкоўнаславянскай мове і інш., узгадняў арганізацыйныя пытанні з дзяржаўнымі ўладамі. У верасні 1836 г. звярнуўся з лістом да пецярбургскага мітрапаліта Серафіма з прашэннем аб далучэнні да праваслаўя. Быў ініцыятарам і актыўным удзельнікам Полацкага царкоўнага сабора (1839). 3 1840 года праваслаўны архіепіскап Літоўскі і Віленскі (з 1852 мітрапаліт). У 1844 г. пераехаў з Пецярбурга ў сваю епархію, спачатку ў Жыровічы, потым у Вільню (1845), садзейнічаў пераводу з Жыровіч у Вільню Літоўскай духоўнай семінарыі. 3 красавіка 1847 г. член Свяцейшага Сінода. У апошнія гады займаўся дабрачыннасцю, збіраў дакументы, пісаў мемуары. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia