Полацкая, віцебская і мсціслаўская архіепархія (уніяцкая)

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рускай уніяцкай царквы ў 1772 годзе

Полацкая, віцебская і мсціслаўская архіепархія (ўніяцкая) – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (архіепархія) уніяцкай царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага ў час існавання Рэчы Паспалітай, а пасля Расійскай імперыі.

Ахоплівала Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае і Інфлянцкае ваяводствы, Курляндскае і Земгальскае герцагства  (польск.).

Кафедры архібіскупаў знаходзіліся ў Полацкім саборы Святой Сафіі і саборы Віцебскага ўспенскага манастыра. Кіруючыя архібіскупы мелі тытул полацкі, віцебскі і мсціслаўскі, часам таксама аршанскі і магілёўскі.

Гісторыя

У 15961772 гадах

Створана ў выніку пераводу Полацкай, віцебскай і мсціслаўскай архіепархіі ва ўніяцтва пасля Берасцейскай уніі 1596. Актыўнае пашырэнне ўніяцтва пачаў архібіскуп Іасафат Кунцэвіч, што прывяло да яго забойства ў 1623. У 1643 ён быў кананізаваны.

Нягледзячы на першапачатковае супраціўленне вернікаў, у 18 стагоддзі ўніяцтвам была ахоплена большасць насельніцтва архіепархіі. Полацкая кафедра лічылася адной з найбольш значных сярод уніяцкіх епархій, 7 полацкіх архібіскупаў сталі мітрапалітамі.

У 17721828 гадах у складзе Расійскай імперыі

Пасля 1-га падзела Рэчы Паспалітай 1772 тэрыторыя архіепархіі была далучана да Расійскай імперыі. У 1774 тут было каля 500 цэркваў. З 1777 ахоплівала Полацкую1802 Віцебскую) і Магілёўскую губерні. З канца 18 стагоддзя пачаўся працэс пераводу часткі ўніятаў у праваслаўе. У 1828 полацкая архіепархія была ліквідавана, яе землі ўвайшлі ў склад новаўтворанай Беларускай уніяцкай архіепархіі з кафедрай у Полацку. У выніку Полацкага царкоўнага сабора 1839 уніяцкая царква была скасавана, беларуская ўніяцкая ахіепархія спыніла існаванне.

Біскупы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya