Іосіф II (Патрыярх Канстанцінопальскі)
![]() Патрыярх Іосіф II (грэч. Πατριάρχης Ιωσήφ Β) — канстанцінопальскі патрыярх з 1416 года па 1439 год. Сын балгарскага цара Івана Шышмана. БіяграфіяНарадзіўся ў 1360 годзе ў сям’і балгарскага цара Івана Шышмана. Пра ранні перыяд жыцця Іосіфа вядома мала, толькі тое, што ён быў манахам на Афоне. З 1393 года быў мітрапалітам эфескім. 21 мая 1416 года абраны патрыярхам канстанцінопальскім. Падтрымаў візантыйскага імператара Іаана VIII у яго імкненні заключыць унію з Рымска-каталіцкай царквой. У 1437 Іосіф адмовіўся паставіць на рускую мітраполію разанскага епіскапа Іёну, а паставіў Ісідара, які таксама перайшоў ва унію. Разам з імператарам наведаў Фларэнційскі сабор і памёр у Італіі ў 1439 годзе. Быў пахаваны ў дамініканскай манастырскай царкве Санта-Марыя-Навела. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia