Нікіфар нарадзіўся ў Канстанцінопалі ў сям’і імператарскага сакратара. Яго бацька пацярпеў за іконашанаванне пры імператары Канстанціне Капраніме і памёр у выгнанні ў Нікеі. Нікіфар быў саноўнікам пры двары імператрыцы Ірыны (797—802) і ўдзельнічаў у працы скліканага ёю Сёмага Усяленскага сабору. Пазней ён сыйшоў у манастыр, але пострыг прыняў не адразу, а пазней, калі ў 806 годзе, пасля смерці патрыярха Тарасія, быў узведзены на патрыяршы прастол. Нікіфар быў дбайным абаронцам іконашанавання і з узыходжаннем імператара-іканаборца Льва Армяніна (813—820) у 815 годзе быў сасланы ў манастыр Святога Феадора на беразе Басфора, дзе сканаў у 828 годзе.
Слова ў абарону бязгрэшнай, чыстай і сапраўднай нашай хрысціянскай веры і супраць тых, хто думае, што мы ўшаноўваем ідалаў
Разбор і аспрэчанне невуцкага і бязбожнага марнаслоўя ганебнага Мамоны супраць выратавальнага ўвасаблення Бога-Слова
Абвінавачанне і аспрэчанні бязбожнага і ганебнай пастановы сабору, які быў у 815 г.
Літаратура
Чичуров И. С. Византийские исторические сочинения: «Хронография» Феофана, «Бревиарий» Никифора: Тексты, перевод, комментарий / Отв. ред. В. Т. Пашуто. — М.: Наука, 1980. — 216 с. — (Древнейшие источники по истории народов СССР). — 8 800 экз. (в пер.)
Featherstone J. M., ed. Nicephori Patriarchae Constantinopolitani Refutatio et Eversio Definitionis Synodalis anno 815. — Turnhout—Leuven, 1997.
Творения святого отца нашего Никифора, архиепископа Константинопольского. — Минск, 2001 (там же: Житие св. Никифора и Слово игумена Феофана о перенесении мощей святителя)..
Alexander P. J. The Patriarch Nicephorus of Constantinople: Ecclesiastical Policy and Image Worship in the Byzantine Empire. — Oxford, 1958.
Афиногенов Д. Е. Константинопольский Патриархат и иконоборческий кризис в Византии (784–847). — Москва, 1997. — С. 39-84.
Лидов А. М. (ред.). Реликвии в Византии и Древней Руси. Письменные источники. — Москва, 2006. — С. 39-84 (Сказание о перенесении мощей патриарха Никифора, пер. Д. Е. Афиногенова).