Іпаліт Гечэвіч
Іпаліт Валерыян Гечэвіч (польск.: Hipolit Gieczewicz; каля 1801—1846) — дзяржаўны службовец, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў. БіяграфіяПрадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Гечэвічаў герба «Ляліва». Сын мінскага губернатара Вікенція Іванавіча Гечан-Гечэвіча (1770—1840) і Лізаветы з Прушынскіх (1778—1849). Калежскі рэгістратар, у 1826—1831 гадах вілейскі павятовы маршалак. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, высланы ў г. Варонеж. Уладальнік маёнтка Вязынь (на 1835 год — 2171 душа прыгонных абодвух палоў). ![]() Памёр у 1845 годзе. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Вязыні разам з жонкай. Над магілай пастаўлены абеліск з белага мармуру. Сям’яУ шлюбе з Кацярынай з Валадковічаў (каля 1808—1847), дачкой Вікенція Валадковіча, маршалка шляхты Вілейскага і Барысаўскага паветаў, пляменніцай мінскага губернскага маршалка Іосіфа Міхайлавіча Валадковіча. Ад яе дзеці:
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia