Вязынь
Вя́зынь[1] (трансліт.: Viazyń, руск.: Вязынь) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Іліі. Адміністрацыйны цэнтр Вязынскага сельсавета. Насельніцтва 604 чал. (2008). Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі. ГісторыяУпершыню Вязынь згадваецца ў другой палове XV ст. як уладанне Саковічаў. Ад Ю. Саковіча мясцовасць перайшла да яго сына Войцеха (памёр у 1522), які па маёнтку Насілаў пісаўся панам Насілоўскім, потым — яго сыну, ваяводу віцебскаму Юрыю Насілоўскаму (памёр у 1544). Пры Юрыю Насілоўскім у Вязыні ў 1543 годзе заснавалі касцёл, у гэты ж час паселішча, імаверна, атрымала статус мястэчка. Тым часам першы ўспамін пра Вязынь як мястэчка датуецца 1552 года. У другой палове XVI ст. Вязынь перайшла да Вітунскіх, Я. Вітуньскі названы як уладальнік паселішча ў 1616 годзе пры размежаванні з суседнім маёнткам Куранцом. Пазней паселішча перайшло ў валоданне Віленскага жаночага кляштара бенедыкцінак пры касцёле Св. Кацярыны. Як уласнасць бенедыкцінак мястэчка згадваецца ў 1627 і 1638 гадах пры размежаваннях іх зямель і пры парушэнні межаў Вязынскай пушчы з боку ваяводы смаленскага А. Гасеўскага, у 1674 годзе пры размежаванні з маёнткам віленскіх бернардзінак Рабунем. У 1721 годзе кляштарныя маёнтак Вязынь і фальварак Седзіца мелі спрэчныя землі з Маладзечнам і Селішчам пана Міхала Казіміра Коцела. У 1736 годзе згадваецца царква ў Вязыні, на якую кляштар бенедыкцінак вылучыў паўвалокі зямлі. У 1770 годзе адбылося яшчэ адно размежаванне з суседнімі маёнткамі Селішчам і Ляўковам. У 1791 годзе ў мястэчку збудавалі Успенскую царкву. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вязынь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай, з 1843 — Віленскай губерні. У 1808 годзе мястэчка перайшло да Гяцэвічаў. Паводле перапісу 1897 года тут была царква, каталіцкая мураваная капліца, сінагога. У пачатку XX ст. — валасная ўправа, народнае вучылішча (91 вучань і 2 настаўнікі), аднакласная царкоўнапрыходская школа, 359 дзесяцін зямлі. Цягам 1810—1913 гадоў у маёнтку Гяцэвічаў працавалі бровар (10 работнікаў), цягам 1810—1913 гадоў — млын (18 работнікаў). Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Вязынь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе была цэнтрам гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. У 1939 годзе Вязынь увайшла ў БССР, дзе з 12 кастрычніка 1940 года была цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год — 272 двары, на 1993 год — 329 двароў. У 2000-я гады Вязынь атрымала статус аграгарадка[2]. У 2017 годзе зняты фільм «Перазімаваць» пра дом сезоннага пражывання ў Вязыні. Насельніцтва
ІнфраструктураПрацуе сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта. Турыстычная інфармацыя![]() Славутасці
Страчаная спадчына
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia