Антоні (пам. да 15.11.1797), падкаморы менскі, валодаў маёнткамі Лошыца, Новы Двор, Трасцянец, Сянежычы, меў у застаўным валоданні маёнтак Барацін Навагрудскага ваяводства. Жонка дачка суддзі земскага (?) брэсцкага Багуміла Грабоўская.
Станіслаў, генерал-ад’ютант, суддзя гродскі, падстараста судовы мінскі, маршалак Ігуменскага павета, кавалер ордэнаў Св. Ганны, Св. Станіслава, валодаў маёнткамі Каралішчавічы, Свіраны, рабіў вывад шляхецтва (1800), жонка дачка мечніка вількамірскага Ганна Камароўская.
Казімір, шамбялян, валодаў маёнткам Лошыца, не пакінуў нашчадкаў.